Перайсьці да зьместу

Анатоль Рудакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Рудакоў
Дата нараджэньня 24 ліпеня 1950(1950-07-24)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 жніўня 2021(2021-08-01) (71 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак актор, кінапрадусар
Узнагароды
заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID nm0748575

Анато́ль Рудако́ў (па-расейску: Анато́лий Родио́нович Рудако́в, 24 ліпеня 1950, Вялікае Сітна, Полацкі раён1 жніўня 2021) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, кінапрадусар, заслужаны артыст Расеі (1996)[2].

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Сітна Віцебскай вобласьці ў Беларусі. Сям’я ў хлопчыка была вялікая: мама, тата, двое братоў і сястра. Бацька ваяваў на фронце. Пасьля нараджэньня будучага актора бацькі вырашылі зьехаць у горад Чулым Новасыбірскай вобласьці. З 1957-га па 1967 год хлопчык правёў у школе, у якой ужо пачаў граць у розных спэктаклях. Пасьля заканчэньня навучальнай установы паехаў у Менск для паступленьня ў тэатральную вучэльню, чаго прагнуў з самага малалецтва, але не трапіў нават у другі тур творчага іспыту. Таму Рудакоў зьехаў у Ленінград, дзе спрабаваў паступіць, але быў прызваны ў войска.

Адслужыўшы, паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінэматаграфіі, які скончыў у 1975 годзе. Стаў акторам кінастудыі Ленфільм. Яшчэ падчас вучобы пачаў здымацца ў кіно. Першая роля — яфрэйтар Асінін у карціне рэжысэра Бірмана "Я служу на гранцы» (1973). Актыўна здымаўся ў 1970-1980-я гады. У пачатку 1990-х перайшоў заняўся бізнэсам, заснаваў мэталюргічную кампанію.

Працаваў у фірме, якая займалася забесьпячэньнем буйных прадпрыемстваў і будоўляў Санкт-Пецярбургу вырабамі з мэталю. Быў віцэ-прэзыдэнтам Сестрарэцкай Асацыяцыі малых інстытутаў (ААТ "Самі"). У 2006 годзе вярнуўся да кінаіндустрыі, заснаваў кінакампанію «Кінацэнтр», у якім зьяўляўся генэральным дырэктарам. Здымаўся ў сэрыялах.

Памёр 1 жніўня 2021 году ад каранавірусу[3].