Перайсьці да зьместу

Абдэль Азіз Бутэфліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абдэль Азіз Бутэфліка
па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة
27 красавіка 1999 2 красавіка 2019
Папярэднік Liamine Zéroual[d]
Наступнік Абдэль Кадэр Бенсалах[d]
12 ліпеня 1999 10 ліпеня 2000
Папярэднік Блез Кампаорэ
Наступнік Гнасінгбэ Эядэма[d]
17 верасьня 1974 15 верасьня 1975
Папярэднік Leopoldo Benites[d]
Наступнік Гастон Торн
4 верасьня 1963 8 сакавіка 1979
Папярэднік Muhammad Khamisti[d]
Наступнік Muhammad Siddiq ibn Yahia[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 сакавіка 1937(1937-03-02)[1][2][3][…]
Памёр17 верасьня 2021(2021-09-17)[4] (84 гады)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Amal Triki[d][5][6]
Узнагароды
Collar of the Spanish Order of the Civil Merit ოქროს ოლიმპიური ორდენი Ордэн заслугаў (Мальта) Вялікая зорка ганаровай адзнакі «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай» ордэн Сяброўства ордэн Грамадзянскіх заслугаў ордэн Паўднёвага Крыжа ордэн Хасэ Марці ордэн Заслуг Вугоршчыны ланцуг ордэна Заслуг ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн інфанта дона Энрыке Grand Collar of the Order of Prince Henry ордэн Заслуг Сонца Перу, ордэн ордэн Франсіска Міранды Ордэн «Мугунхва» National Order of Mali ордэн Рэспублікі Order of the Republic of Serbia Нацыянальны ордэн Заслугаў Order of the Star of Palestine

Абдэль Азіз Бутэфліка (па-арабску: عبد العزيز بوتفليقة; нар. 2 сакавіка 1937, г. Ужда, Марока) — пяты прэзыдэнт Альжыру (з 27 красавіка 1999 году да 2 красавіка 2019 году).

Бутэфліка вядомы сваім удзелам у барацьбе за незалежнасьць Альжыру ад Францыі ў 1950-х гадах. У пачатку 2000-х ён паклаў канец грамадзянскай вайне, якая пачалася ў 1991 годзе і якая забрала жыцьці каля 150 тысячаў чалавек.

Папярэднія выбары ён выйграваў зь вялікім адрывам ад астатніх кандыдатаў, усе чатыры разы апанэнты заяўлялі аб масавых фальсыфікацыях. У 2008 годзе на другім тэрміне Бутэфлікі ў канстытуцыю былі ўнесеныя папраўкі, якія далі магчымасьць прэзыдэнту застацца ва ўладзе больш за два тэрміны. Усе гэтыя гады яму ўдавалася пазьбягаць шырокай незадаволенасьці насельніцтва дзякуючы высокім сусьветным цэнах на нафту.

З паніжэньнем цэнаў на нафту краіна пачала адчуваць фінансавыя цяжкасьці. Бюджэт больш ня можа аплачваць вялікія сацыяльныя праекты і ў краіне расьце беспрацоўе.

Ранкам 2 красавіка 2019 году альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта паведаміла, што Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату — 28 красавіка. Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц[7].

Абдэль Азіз Бутэфліка жанаты на Амаль Трыкі з жніўня 1990 году, дзяцей ня мае. Яго жонка Амал Трыкі ў цяперашні час зь ім не жыве, жыве ў Парыжы. Абдэль Азіз Бутэфліка мае трох зводных сёстраў (Фатыма, Аміна і Айша), зь якімі ён не падтрымлівае кантактаў, чатырох братоў (Абдэльджані, Мустафа, Абдэрахім і Саід) і адну сястру (Латыфа).