Intex-press

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Intex-press
Тып тыднёвік
Фармат А3
Выдавец ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс»
Галоўны рэдактар Уладзімер Янукевіч
Заснаваная 30 сьнежня 1994 (24 гады таму)
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Баранавічы, вул. Берасьцейская, д. 224
Наклад 10 613 (2016 г.)[1]
ISSN 1991-9999
Афіцыйны сайт intex-press.by

Intex-press — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік, які выдаецца з 1994 году.

Адно з самых буйных рэгіянальных выданьняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 32 палосах фармату А3 на беларускай і расейскіх мовах.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы нумар выйшоў 30 сьнежня 1994 году накладам 4000 асобнікаў[2]. З 1996 году — галоўны рэдактар — Уладзімер Янукевіч. На падставе газэты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» — які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясьвіскі час». Да 2007 году ў Пінску выдавалася газэта «Мясцовы час»[3].

У 2006 годзе газэта разам з большасьцю незалежных выданьняў[4] была выключаная зь дзяржаўнай сыстэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»[5].

У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманьне штогадовай прэміі нямецкай газэты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газэт агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасьці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакараньне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданьні[6].

У 2009 годзе наклад газэты складаў 20 тысячаў асобнікаў[7].

З красавіка 2017 году аднавіўся распаўсюд газэты праз шапікі «Белсаюздрук» у Берасьцейскай вобласьці[8]. З чэрвеня 2017 году аднавілася падпіска на газэту праз УП «Белпошта»[9].

Сайт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2009 году пачаў працаваць інтэрнэт-партал навінаў intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі[10].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наклад // Інтэкс-прэс : газэта. — 26 верасьня 2016. — № 39 (1136). — С. 16. — ISSN 1991-9999.
  2. ^ «Intex-press»: как все начиналось(рас.)
  3. ^ Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад 27.09.2007 ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  4. ^ Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий, Портал TUT.BY, 30.12.2005
  5. ^ Дзесяць год без права распаўсюду // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 26 траўня 2015 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  6. ^ БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit, Белорусская деловая газета, 20/08/2003
  7. ^ «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Intex-press 30.12.2009
  8. ^ Распаўсюд СМІ // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 2018 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  9. ^ Газэта «Інтэкс-прэс» вярнулася ў шапікі // Беларуская асацыяцыя журналістаў, 23 траўня 2017 г. Архіўная копія ад 23 траўня 2017 г. Праверана 8 кастрычніка 2018 г.
  10. ^ Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта
  11. ^ Назвали лучшую региональную газету, Intex-press, 30-10-2013
  12. ^ Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ
  13. ^ В Минске наградили лучшие региональные газеты, Press-Club Belarus

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]