Вольнае Глыбокае
| «Вольнае Глыбокае» | |
| Тып | штотыднёвая |
|---|---|
| Фармат | А3 |
| Уладальнік | Прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс» |
| Выдавец | Прыватнае інфармацыйна-рэклямнае ўнітарнае прадпрыемства «Дарога на Вільню плюс» |
| Галоўны рэдактар | Уладзімер Скрабатун |
| Заснаваная | 24 сьнежня 1994 (31 год таму) |
| Закрытая | 1 студзеня 2021 |
| Палітыка | грамадзка-палітычнае выданьне |
| Мова | беларуская, расейская |
| Штаб-кватэра | Глыбокае (Беларусь) |
| Наклад | 1900 (жнівень 2015) |
| ISSN | 0233-433X |
| Афіцыйны сайт | vglybokaye.by |
«Во́льнае Глыбо́кае» — беларуская штотыднёвая газэта, выходзіць з 1994 году ў Глыбокім, цяпер выходзіць шточацьвер[1]. Мова выданьня беларуская й расейская. Асьвятляе сучаснае жыцьцё мясцовае супольнасьці, гісторыю Глыбоччыны і рэгіёну. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмэдыі(be)“».

Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаткова выданьне зарэгістраванае як орган Глыбоцкае суполкі БНФ. З 1999 году заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар — Уладзімер Скрабатун. Распаўсюджваецца альтэрнатыўнымі шляхамі, па-за афіцыйнаю падпіскаю.[2] Рэдакцыя неаднаразоўва зазнавала перасьлед з боку ўладаў. Гэтак, перад выбарамі 2006 году выданьне пазбавілі права распаўсюджвацца праз афіцыйную падпіску. Менавіта ў часе выбарчае кампаніі 2006 году газэта дасягнула максымальнага накладу — 5000 асобнікаў.
З 2021 году газэта спыніла свой выхад, бо перастала акупацца, калі наклад склаў 900 асобнікаў. Апошні яе нумар выйшаў на каталіцкае Раство ў 2020 годзе[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Самыя «глыбокія» СМІ Беларусі, 09.02.2013, Зьміцер Лупач, eurobelarus.info
- ↑ «Вольнае Глыбокае» распространяется как «Искра», 28.08.2001, Белорусская деловая газета
- ↑ Газета «Вольнае Глыбокае» больш не будзе выдавацца, Наша Ніва, 05-01-2021