Варвара Кухарэнка
Выгляд
Варвара Кухарэнка | |
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1981 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 чэрвеня 2021 (40 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | гісторык |
Варвара Кухарэнка (9 сакавіка 1981, Менск — 22 чэрвеня 2021, Менск[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007), спэцыяліст па Балканах.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці "Гісторыя" ў 1999 годзе. Магістратуру — у 2005 годзе; асьпірантуру па спэцыяльнасьці "Ўсеагульная гісторыя", 2007 годзе. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі Харватыі 1920-х гадоў. Працавала ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на гістарычным факультэце, катэдра гісторыі паўднёвых і заходніх славян.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя славянскіх краінаў.
Дасьледчыца вяла па-беларуску сацыяльныя сеткі, была аўтаркай часопісу «Наша гісторыя».
Хварэла на анкалёгію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памерла гісторык Варвара Кухарэнка, адна з найлепшых спецыялістак па Балканах. Ёй было 40 гадоў, Наша Ніва, 23-06-2021
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Варвара Кухарэнка на сайце БДУ
- Кухарэнка Варвара Мікалаеўна, кандыдат гістарычных навук, Вучоныя Беларусі