Перайсьці да зьместу

Эльжбета Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльжбета Радзівіл
лац. Elžbieta Radzivił
Партрэт Эльжбеты Радзівіл невядомага мастака, 1920-я гады
Партрэт Эльжбеты Радзівіл невядомага мастака, 1920-я гады

герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 21 кастрычніка 1917
Лёндан, Вялікабрытанія
Памерла 20 ліпеня 2021 (103 гады)
Род Радзівілы
Бацькі Альбрэхт Радзівіл
Дораці Паркер Дыкан
Дзеці Хрысьціна Чартарыйская[d][1], Альбрэхт Чартарыйскі[d][1], Ежы Тамашэўскі[d][1], Нікалас Тамашэўскі[d][1] і Аляксандр Тамашэўскі[d][1]

Эльжбе́та Радзіві́л (Эльжбета Мары́я князёўна Радзівіл на Нясьвіжы гербу «Трубы») (21 кастрычніка 1917, Лёндан, Вялікабрытанія20 ліпеня 2021) — князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла і ангелькі Дораці Паркер Дыкан (Dorothy Parker Deacon).

Альжбета з бацькам у Нясьвіжы

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясьвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

Візыты ў Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эльжбета Радзівіл упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе намаганьнямі прафэсара Адама Мальдзіса[2].

У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт князёўны ў Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама гарады Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.

У ліпені 2009 Эльжбета Радзівіл у суправаджэньні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясьвіж.

Стаўленьне да беларускай мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску,

— заявіла Эльжбета Радзівіл падчас візыту ў Нясьвіж у ліпені 2009[3].

  1. ^ а б в г д Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage (анг.)
  2. ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбеце Радзівіл — 92 // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 199 (26557). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбета Радзівіл: Калі б мы жылі сёньня ў Беларусі, то размаўлялі б па-беларуску // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 140 (26498). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]