Юры Абаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Абаў
Дата нараджэньня 7 лістапада 1922(1922-11-07)
Месца нараджэньня Туапсэ, Туапсінскі раён, Чарнаморская акруга, Кубана-Чарнаморская вобласьць, Савецкая Расея
Дата сьмерці 28 лютага 2021(2021-02-28) (98 гадоў)
Грамадзянства СССР
СССР
Месца вучобы МДУ
Занятак фізык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Інстытут тэарэтычнай і экспэрымэнтальнай фізыкі
Вядомы як аўтар адкрыцьця слабога ўзаемадзеяньня нуклёнаў у ядрах
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук
Узнагароды Ленінская прэмія (1974)

Юры Георгевіч Абаў (нар. 7 лістапада 1922, Туапсэ, Расея) — расейскі фізык. Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, чалец-карэспандэнт РАН (1991; чалец-карэспандэнт АН СССР з 1987). Абаў скончыў у 1947 годзе фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага унівэрсытэту. Асноўнымі сфэрамі яго навуковай дзейнасьці зьяўляліся — фундамэнтальныя ядзерна-фізычныя дасьледаваньні ў галіне малых энэргіяў, бэта-ЯМР-спэктраскапія. Вядомы як адкрывальнік слабога ўзаемадзеяньня нуклёнаў у ядрах. Зьяўляўся кіраўніком Інстытута тэарэтычнай і экспэрымэнтальнай фізыкі АН. Таксама зьяўляўся галоўным рэдактарам навуковага часопіса «Ядзерная фізыка».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]