17 кастрычніка
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
17 кастры́чніка — 291-ы дзень году (290-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 76 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1346 — падчас бітвы пры Нэвілз-Кросе была разгромленая армія Шатляндыі ангельскімі войскамі. Шатляндзкі кароль Давід ІІ ўзяты ў палон.
- 1404 — Папам рымскім становіцца Казіма Джэнціле Мільёраці, бярэ сабе імя Інакентыя VII і правіць да 6 лістапада 1406 году
- 1448 — туркі разьбіваюць вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі
- 1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды жыдоў
- 1604 — нямецкі астраном Ёган Кеплер пачаў назіраньні за звышновай зоркай (SN 1604), якую потым назавуць яго імём
- 1831 — Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі
- 1869 — па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» амэрыканскі падарожнік Генры Морган Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэйвіда Лівінгстана, які зьнік у Афрыцы
- 1905 — Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў
- 1918 — Вугоршчына аб’явіла аб незалежнасьці ад Аўстрыі
- 1924 — у Пінску заснаваны Музэй Беларускага Палесься
- 1933 — выйшаў першы нумар амэрыканскага журнала Newsweek (тады насіў назву News-Week)
- 1933 — Альбэрт Айнштайн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Нямеччыны
- 1959 — паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб тым, што ёю былі зроблены першыя штучныя алмазы
- 1961 — адкрыўся XXII зьезд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была прынятая 3-я Праграма КПСС і аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадзтва да 1980 году
- 1961 — у нью-ёрскім Музэі сучаснага мастацтва была выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 сьнежня нехта зьвярнуў увагу на тое, што картына вісіць нагамі ўгору.
- 1962 — першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачаньні на канале «TV Granada» ў перадачы «People and Places»
- 1967 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Валасы»
- 1968 — пачаўся паэтапны вывад союзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславакіі
- 1988 — у Лёндане ўпершыню выканана 10-я сымфонія Людвіга ван Бэтховэна, якую доўгі час не маглі знайсьці. Яна была адрэстаўравана ангельскім дасьледчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Бэрліне папераў вялікага кампазытара
- 1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1696 — Аўгуст Сас, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- 1727 — Джон Ўілкіс, брытанскі палітычны рэфарматар, мэр Лёндану
- 1729 — П’ер Мансіньі, францускі кампазытар, стваральнік камічнай опэры
- 1734 — Рыгор Арлоў, расейскі фэльдмаршал, граф, фаварыт Кацярыны II
- 1813 — Георг Бюхнэр, нямецкі паэт і драматург, мэдык
- 1865 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал
- 1903 — Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюзу, міністар абароны СССР (1967—1976)
- 1912 — Ян Павал I, папа рымскі
- 1931 — Анатоль Прыстаўкін, расейскі пісьменьнік («Ночевала тучка золотая», «Кукушата»)
- 1937 — Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменьнік і палітык, чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- 1958 — Тодар Баткаў, баўгарскі бізнэсмэн і адвакат, вядомы перш за ўсё як уладальнік футбольнага клюбу «Леўскі» з Сафіі
- 1967 — Зьміцер Піневіч, 9-ы міністар аховы здароўя Беларусі (зь 2020 году)
- 1968 — Грэм Ле Со, былы ангельскі футбаліст, левы абаронца
- 1974 — Эмінэм (сапраўднае імя Маршал Брус Мэтэрс III), амэрыканскі рэп-выканаўца
- 1987 — Эліёт Грандэн, францускі футбаліст кангалескага паходжаньня, цэнтральны атакуючы паўабаронца ангельскага клюбу «Блэкпул»
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1740 — Анна Іаанаўна, расейская імпэратрыца
- 1744 — Джузэпэ Гварнэры, італьянскі скрыпічны майстра
- 1836 — Арэст Кіпрэнскі, расейскі мастак, графік і жывапісец, майстра партрэту
- 1849 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст
- 1887 — Густаў Кірхгоф, нямецкі фізык
- 1978 — Джавані Гронкі, італьянскі палітык, прэзыдэнт Італіі з 1955 па 1962 год
- 1994 — Зоя Коўш, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка
- 2005 — Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст, пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі»
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжнародны дзень барацьбы за зьнішчэньне галечы
- Дзень Рэспублікі Паўночная Асэтыя-Аланія
- Кітай, Ганконг — фэстываль Чанг Юнг
- Малаві — Дзень маці