Этыёпскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Этыёпскі каляндар (па-амхарску: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Этыёпіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Эвангэлісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага эгіпецкага календара, але мае агульныя рысы і зь юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.

Пачатак году ў этыёпскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Этыёпскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяць альбо шэсьць эпагамэнальных дзён напрыканцы коду, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасьць эпагамэнальных дзён вызначаецца ў залежнасьці ад віду году: просты альбо высакосны.

Лік гадоў у этыёпскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 году н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Этыёпскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.

Месяцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амхарская Копцкая Пачатак месяца Пачатак месяца ў высакосны этыёпскі год
Mäskäräm Tut 11 верасьня 12 верасьня
Teqemt Babah 11 кастрычніка 12 кастрычніка
Hedar Hatur 10 лістапада 11 лістапада
Tahsas Kiyahk 10 сьнежня 11 сьнежня
T’er Tubah 9 студзеня 10 студзеня
Yäkatit Amshir 8 лютага 9 лютага
Mägabit Baramhat 10 сакавіка 10 сакавіка
Miyazya Baramundah 9 красавіка 9 красавіка
Genbot Bashans 9 траўня 9 траўня
Säne Ba’unah 8 чэрвеня 8 чэрвеня
Hamle Abib 8 ліпеня 8 ліпеня
Nähase Misra 7 жніўня 7 жніўня
Pagumän Nasi 6 верасьня 6 верасьня