Аляксей Навальны
Алексей Навальны | |
![]() Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе | |
Старшыня «Партыі прагрэсу» | |
---|---|
17 лістапада 2013 — 19 травня 2018 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 чэрвеня 1976 (44 гады) Бутынь, Адзінцоўскі раён, Расейская СФСР, СССР |
Партыя: | Партыя прагрэсу |
Сужэнец: | Юлія Барысаўна Навальная (да 2013 г.) |
Дзеці: |
Дачка: Дар’я, сын: Захар |
Бацька: | Анатоль Іванавіч Навальны |
Маці: | Людміла Іванаўна Навальная |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Расейскага ўнівэрсытэту дружбы народаў |
Аляксей Анатолевіч Навальны (па-расейску: Алексей Анатольевич Навальный; нарадзіўся 4 чэрвеня 1976 году, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік. Стваральнік «Фонду змаганьня з карупцыяй», які аб’ядноўвае зьвязаныя з сабою праекты, скаваныя, як абвяшчаецца стваральнікамі, супраць карупцыі й дзяржаўнай прапаганды («Расьпілоўваньне», «Рос Яма», «Рос Выбары», «Добрая машына праўды», «РосЖКХ»). Вядомы сваімі расьсьледаваньнямі пра карупцыю ў Расеі. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадзка-палітычных блогаў у «Жывым Часопісе». Былы раднік рады дырэктараў кампаніі «Аэрафлёт».
Заняў другое месца на выбарах мэра Масквы 2013 году, атрымаў 27,24 % галасоў выбарцаў, саступіўшы Сяргею Сабяніну. З 17 лістапада 2013 году да 19 траўня 2018 году ўзначальваў Цэнтральны савет палітычнай партыі «Партыя прагрэсу». У сьнежні 2016 году заявіў пра намер браць удзел у выбарах прэзыдэнта Расеі, якія адбыліся ў сакавіку 2018 году.
З пачатку 2010-х гадоў праходзіць абвінавачаным, адказчыкам і сьведкам па шэрагу крымінальных, адміністрацыйных, грамадзянскіх і арбітражных справаў. Найболей гучнымі зь іх зьяўляюцца «Справа Кіраўлесу» і «Справа Іў Рашэ». У ліпені 2013 году быў асуджаны Кіраўскім абласным судом па «справе Кіраўлесу» на 5 гадоў умоўна, у 2016 годзе Вярхоўны суд РФ скасаваў гэты прысуд, у лютым 2017 году Кіраўскім аблсудом прысуджаны паўторна да 5 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна, прысуд уступіў у законную сілу. Па справе «Іў Рашэ» 30 сьнежня 2014 году Навальны прысуджаны да 3,5 году пазбаўленьня волі ўмоўна (прысуд уступіў у законную сілу).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аляксей Навальны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў