Яўген Вайтовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Вайтовіч
Міністар культуры Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
16 ліпеня 1990 — ?
Прэзыдэнт:
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы
22 лістапада 1993 — 15 кастрычніка 1998
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка (з 1994 году)
Наступнік: Уладзімер Гаркун
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 студзеня 1937 (87 гадоў)
в. Ляшчыны Барысаўскага раёну Менскай вобласьці
Памёр: 1 чэрвеня 2021(2021-06-01)[1] (84 гады)
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Яўге́н Канстанці́навіч Вайто́віч (нарадзіўся 29 студзеня 1937 у в. Ляшчыны Барысаўскага раёну Менскай вобласьці[2]) — беларускі палітык і дыплямат. Кандыдат эканамічных навук (1964)[3]. Сябра беларускага саюзу кінэматаграфістаў (1980). Дырэктар «Беларусьфільму» (1975—1983 гады), начальнік галоўнага ўпраўленьня кінафікацыі ды кінапракату Дзяржкіно СССР (1983—1988). З 16 ліпеня 1990 году быў міністрам культуры БССР[4][5].

22 лістапада 1993 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Летувіскай Рэспубліцы[6]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 15 кастрычніка 1998 году[7].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровая грамата Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997)[8].
  • Ордэн Знак Пашаны
  • Ордэн Гедыміна II ступені

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Скончался бывший Министр культуры Войтович Е.К.
  2. ^ Знаменитые люди Борисовщины(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Совет мэтров создан при гендиректоре «Беларусьфильма»(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №140-XII «О назначении Министра культуры Республики Беларусь» (рас.)
  5. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. №208-XII «Об утверждении состава Совета Министров Белорусской ССР» (рас.)
  6. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1993 г. №2574-XII «О назначении Войтовича Е.К. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. №495 «Об освобождении Е.К.Войтовича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике»(недаступная спасылка) (рас.)
  8. ^ Постановление Правительства Республики Беларусь от 10 января 1997 г. №20 «О награждении Е.К.Войтовича Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка)