Перайсьці да зьместу

Сяргей Герасімец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Герасімец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965(1965-10-13)[1]
Памёр 26 верасьня 2021(2021-09-26)[2] (55 гадоў)
Рост 1,76 м
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1983—1984 Дынама Кіеў 0 (0)
1984—1986 Рось Белая Царква[d] 56 (7)
1986—1988 Шахтар Данецк 50 (4)
1989—1993 Дынама Менск 94 (24)
1993—1996 Бнэй Ягуда 66 (20)
1997 Балтыка 13 (5)
1997—1999 Зэніт 49 (9)
1999 Коўна 5 (2)
2000 Дынама Санкт-Пецярбург[d]
2001—2002 Тарпэда Менск 32 (5)
Зборныя
1992—1999 Беларусь 25 (7)
Трэнэрскія клюбы
2004 FC Sheksna Cherepovets[d]
2006 Акжэтпэс

Сярге́й Герасіме́ц (13 кастрычніка 1965 году — 26 верасьня 2021 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы футбаліст Беларусі (1993).

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965 году ў Кіеве. Пачынаў спартовую кар’еру ў мясцовым «Дынама». Быў таксама гульцом данецкага «Шахтара», менскага «Дынама», «Зэніту», іншых клюбаў. Завяршыў кар’еру футбаліста ў 2002 годзе ў беларускім клюбе «Тарпэда-МАЗ». Далей працаваў трэнэрам у дробных расейскіх футбольных клюбах.

Па распадзе СССР стаў гульцом зборнай Беларусі, правёўшы ў складзе каманды 25 гульняў, у якіх забіў 7 мячоў. Асабліва запомніўся пераможны гол у гульні супраць зборнай Нідэрляндаў ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы, забіты ў чэрвені 1995 году[3].

Памёр 26 верасьня 2021 году[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]