Марыя Калесьнікава
Марыя Аляксееўна Калесьнікава | |
раднік Каардынацыйнае рады | |
---|---|
18 жніўня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
24 красавіка 1982[1] (42 гады) |
Партыя: | беспартыйная |
Сужэнец: | няма |
Дзеці: | няма |
Адукацыя: | вышэйшая |
Узнагароды: |
прэмія імя Андрэя Сахарава (2020) прэмія Льва Копелева[d] (2021) Міжнародная жаночая прэмія за мужнасць[d] (2021) прэмія правоў чалавека імя Вацлава Гаўла[d] (2021) прэмія Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека[d] (2021) прэмія Стыга Дагермана[d] (2022) |
Марыя Аляксандраўна[2][3] Калесьнікава (нар. 24 красавіка 1982) — беларуская палітычная дзяячка, каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі, палітычны вязень і вязень сумленьня. Адна зь лідэраў дэмакратычнай апазыцыі(be). Паплечніца кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай і радніца Каардынацыйнай рады, старшыня TEDx, арганізатарка міжнародных праектаў, арт-дырэктарка менскай прасторы «ОК16», флейтыстка, выкладчыца музыкі, дырыгентка, стваральніца праекту «Урокі музыкі для дарослых», фэміністка.[4][5]
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марыя Калесьнікава нарадзілася 24 красавіка 1982 году ў Менску.
Яна скончыла Акадэмію музыкі па спэцыяльнасьці флейтыст і дырыгент.
З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Менску. Грала на флейце ў опэрным тэатры, аркестры Фінбэрга, у прэзыдэнцкім аркестры.[5]
Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Нямеччыне, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Нямеччыне і Беларусі.
Палітычная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2020 годзе Калесьнікава ўзначаліла штаб Віктара Бабарыкі.
16 ліпеня кіраўнікі штабоў Віктара Бабарыкі (Марыя Калесьнікава), Валерыя Цапкалы (Вераніка Цапкала) і Сьвятлана Ціханоўская заявілі аб аб’яднаньні.
Вечарам 8 жніўня Марыю затрымала міліцыя, але празь некалькі хвілін яна была вызвалена, гэтае растлумачылі тым, што пераблыталі яе з кімсьці[6][7].
Калесьнікава прымала актыўны ўдзел у шматлікіх мітынгах у Беларусі, яна таксама зьвярнулася да працаўнікоў заводаў, чыноўнікаў, дыпляматаў, сілавых структур і працаўнікоў тэлебачаньня і запрасіла іх і далей далучацца да мірнага пратэсту[8][9][10][11].
18 жніўня яна ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі, стаўшы яе старшынёй[12][13].
19 жніўня была абраная ў прэзыдыюм Каардынацыйнай рады апазыцыі[14][15].
Выкраданьне й інцыдэнт на граніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 верасьня невядомыя людзі пасадзілі Марыю Калесьнікаву каля Нацыянальнага мастацкага музэю ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезьлі ў невядомым кірунку. Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка паведаміў «Інтэрфаксу», што Калесьнікава, магчыма, затрыманая: але ў ГУУС Менскага гарвыканкаму заявілі "Інтэрфаксу, што «менская міліцыя не затрымлівала» Калесьнікаву. У МУС Беларусі таксама адказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб яе затрыманьні.
Раніцай 8 верасьня Telegram-канал дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў, што ўначы Калесьнікава, Раднянкоў і Краўцоў «спрабавалі незаконна пакінуць тэрытэрыю Рэспублікі Беларусь» і што Калесьнікаву затрымалі. Тамсама апублікавалі два відэа. На адным Іван Краўцоў кажа, што «прыняў рашэньне пакінуць Беларусь на некаторы час». На другім відэа відаць, як аўтамабіль BMW праходзіць памежны кантроль на беларускай частцы мяжы. Ані хто ў ім, ані спробаў «прарыву мяжы» не відаць. Афіцыйны прадстаўнік памежнага камітэту Антон Бычкоўскі спачатку сказаў Свабодзе, што мяжу пераехалі ўсе трое. Пасьля было заяўлена, што Калесьнікаву яе сябры выкінулі з машыны, і яе затрымалі беларускія ўлады. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны пацьвердзіла, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў(ru) прыбылі ў адзін з украінскіх пунктаў пропуску ў межах Кіеўскай вобласьці для ўезду ва Ўкраіну. Калесьнікава для праходжаньня памежнага кантролю не прыбывала[16]. Пазьней выявілася, што Калесьнікава пры спробе ейнага ґвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі парвала свой пашпарт[17].
10 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю дванаццаці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[18][19]. 9 верасьня 2020 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяла Кляўдыя Рот, віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу[20][21]. 11 верасьня 2020 году «Міжнародная амністыя» прызнала Калеснікаву вязьнем сумленьня[22].
У верасьні 2020 году Калесьнікава была пераведзена ў жодзінскую турму[23]. У кастрычніку 2020 году палітычная зьняволеная празь ліст паведаміла, што падчас выкраданьня ёй пагражаў асабіста намесьнік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч, які казаў, што калі яна ня зьедзе, то будзе «25 гадоў бяз зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[24].
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 лістапада 2020 году амбасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе Джым Гілмар(uk) выступіў з заявай з заклікам да неадкладнага вызваленьня Калесьнікавай у якасьці «важнага кроку да нацыянальнага дыялогу»[25].
21 чэрвеня 2021 году Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй была дададзена да санкцыйнага сьпісу спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША ў тым ліку за выкраданьне Калесьнікавай[26][27].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэмія імя Андрэя Сахарава (2020)
- Прэмія імя Марціна Лютэра «Бясстрашнае слова» (2020)[28]
- Прэмія фонду Герхарта і Рэнаты Баўм у галіне правоў чалавека (2021)[29]
- Прэмія імя Льва Копелева(de) за мір і правы чалавека (2021)[30]
- Штутгарцкая прэмія міру(fr) (2021)[31]
- Міжнародная жаночая прэмія за адвагу(uk) (2021)[32]
- Прэмія імя Фрытца Цзокліча(pl) (2021)[33]
- Прэмія правоў чалавека імя Вацлава Гаўла(pl) (2021)[21]
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маці памерла ў 2019 годзе, бацькі інжынэры. Бацька служыў на падводнай лодцы, выкладаў у Авіяцыйным каледжы, займаўся бізнэсам. Мае сястру — Тацяну Хоміч — бізнэс-аналітык, сьпявала ў рок-опэры «Чарадзей» у праекце Рамана Арлова.[5] Ня замужам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д https://bigbookname.com/user/maria-kalesnikava-6175066
- ^ У Менску затрымалі і хутка адпусьцілі Марыю Калесьнікаву. Радыё «Свабода» (2020-08-08). Праверана 2020-09-08 г.
- ^ Адар'я Гуштын (2020-08-08) «Мария всегда повторяла: что бы ни случилось, я буду в Беларуси». Отец Колесниковой прокомментировал слова Лукашенко (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-09-08 г.
- ^ Феминизм против политики
- ^ а б в Мария Колесникова рассказала о советах Алексиевич, об истории лозунгов кампании и совместном шопинге с Цепкало и Тихановской
- ^ Соратницу Тихановской Колесникову отпустили после задержания Праверана 2020-08-19 г.
- ^ «С кем-то перепутали». Колесникову задержали и быстро отпустили Праверана 2020-08-19 г.
- ^ Евгений Шуваев (2020-08-16) Соратница Тихановской Мария Колесникова приехала на митинг оппозиции в Минске Праверана 2020-08-18 г.
- ^ Соратница Тихановской Мария Колесникова прибыла на митинг оппозиции в Минске Праверана 2020-08-18 г.
- ^ Официальное заявление штаба Виктора Бабарико
- ^ Протесты в Беларуси: день восьмой. Онлайн Праверана 2020-08-19 г.
- ^ В основной состав Координационного совета белорусской оппозиции вошли 70 человек Праверана 2020-08-19 г.
- ^ Прошла первая пресс-конференция Координационного совета: «Светлана Тихановская планирует вернуться в Беларусь» Праверана 2020-08-19 г.
- ^ Оппозиция Белоруссии избрала президиум Координационного совета Праверана 2020-08-19 г.
- ^ В президиум белорусской оппозиции вошли нобелевский лауреат и экс-министр Праверана 2020-08-19 г.
- ^ Памежны камітэт: Калесьнікаву затрымалі на мяжы з Украінай. Крыніца: яна парвала пашпарт пры спробе вывазу, Радыё Свабода, 8-09-2020
- ^ Калесьнікава пры спробе гвалтоўнага вывазу зь Беларусі парвала свой пашпарт, — «Інтэрфакс-Украіна», Радыё Свабода, 8-09-2020
- ^ Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея (бел.). Вясна (2021-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
- ^ Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі (бел.). Беларускае Радыё Рацыя (2020-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
- ^ Claudia Roth, Vice President of the German Bundestag, takes over the prisoner’s godparenthood for Maria Kolesnikova (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-09). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
- ^ а б Янина Мороз. (2021-09-27) Премия Совета Европы Колесниковой - награда белорусам и тревожный сигнал (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-09-29 г. Архіўная копія ад 2021-09-29 г.
- ^ Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (рас.). Міжнародная амністыя (2021-09-11). Праверана 2020-09-20 г. Архіўная копія ад 2020-11-25 г.
- ^ Weißrussland: Kolesnikowa in anderes Gefängnis verlegt (ням.). Österreichischer Rundfunk(pl) (2020-09-12). Праверана 2021-04-14 г.
- ^ Алеся Перуновская; Яна Карпова. (2021-08-04) Та, которую не смогли запугать. За что судят Марию Колесникову? (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-08 г.
- ^ On Human Rights Violations in Belarus (анг.). Амбасада ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе(en) (2020-11-19). Праверана 2020-11-26 г. Архіўная копія ад 2020-11-26 г.
- ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 21.06.2021
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ^ Сястра Калесьнікавай атрымала за Марыю ў Штутгарце нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека. Радыё Свабода. Праверана 2021-07-04 г.
- ^ Belarus-Aktivistin Maria Kalesnikowa ausgezeichnet (ням.). Südwestrundfunk(pl) (2021-02-08). Праверана 2021-10-11 г. Архіўная копія ад 2021-10-11 г.
- ^ Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека (бел.). Белсат (2021-04-15). Праверана 2021-04-16 г.
- ^ Радыё Свабода
- ^ Отец белорусской оппозиционерки Колесниковой получил за нее награду от Госдепартамента США (рас.). Гордон(uk) (2021-04-26). Праверана 2021-10-11 г. Архіўная копія ад 2021-04-27 г.
- ^ Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.). Die Presse(be) (2021-07-16). Праверана 2021-07-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Ляўрэаты прэміі імя Сахарава
- Ляўрэаты прэміі імя Льва Копелева
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Выпускнікі Штутгарцкай вышэйшай школы музыкі і тэатру
- Беларускія фэміністкі
- Жанчыны-музыкі
- Беларускія дырыгенты
- Жанчыны-палітыкі
- Вязьні сумленьня паводле ПЦ „Вясна“
- Беларускія палітыкі
- Беларускія вязьні сумленьня паводле „Міжнароднай амністыі“