Мартыньш Стакіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мартыньш Стакіс
13.Saeima sanāk uz pirmo sēdi (30811926717) cropped.jpg
дэпутат Сойма Латвіі[1] і мэр Рыгі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 ліпеня 1979(1979-07-04)[1] (42 гады)
Тукумс, Tukums District[d], Латвія
Партыя: Рух «За!»
Маці: Дагнія Стаке
Адукацыя: Тукумская гімназія імя Я.Райніса[d], факультэт бізнэсу, кіраваньня і эканомікі Латвійскага ўнівэрсытэту і Школа бізнэсу Ўнівэрсытэту Аальта

Мартыньш Стакіс (па-латыску: Mārtiņš Staķis; нар. 4 ліпеня 1979, Тукумс) — латвійскі палітык і прадпрымальнік, мэр Рыгі, адзін з заснавальнікаў руху «За!» і сябра ўправы палітычнага аб’яднаньня «Для разьвіцьця/За!», сын палітыка Дагніі Стаке і брат палітыка Андрэя Стакіса.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і музыкаў і настаўнікаў сьпеваў Юрыса і Дагніі Стакісаў, у горадзе Тукумс. Раньняе дзяцінства правёў у Дзьвінску, дзе яго бацькі вучыліся на музычна-пэдагагічным факультэце Дзьвінскага педінстытуту. У 1984 годзе сям’я пераехала ў навакольлі Тукумсу, у мястэчка Тумэ[2]. Пачаў вучыцца ў вясковай школе, потым перавёўся ў Тукумскую сярэднюю школу № 1[3], яккую скончыў у 1997 годзе[4].

Паступіў на эканамічны факультэт Латвійскага ўнівэрсытэту і адначасова пачаў працаваць у фірме аптовага гандлю алькагольнымі напоямі Mono. Потым перайшоў у гандлёвую сетку пэрыёдыкі Narvesen, якая тады стваралася.

Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2017 году ў партыі «Рух За!» (Kustība Par!), які ўвайшоў у палітычнае аб’яднаньне «Для раьвіцьця/За!».

У 2018 годзе быў абраны ў 13 Сэйм Латвіі ад аб’яднаньня «Разьвіцьцю/За!»[5]. Стаў парлямэнцкім сакратаром Міністэрства абароны у свайго аднапартыйца А. Пабрыкса.

У 2020 годзе ўзначаліў сьпіс свайго палітычнага аб’яднаньня на пазачарговых выбарах у Рыскую думу і выйграў іх з вынікам 26,16% для свайго сьпісу (44619 галасоў)[4]. Занял пост мэра Рыгі[6].

Адносіны зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 траўня разам зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замяніў чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы з Пагоняй ў цэнтры Рыгі на месцы, дзе былі ўсталяваныя сьцягі краінаў-удзельніц чэмпіянату па хакеі. «Сярод сьцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сьцяг Свабоднай Беларусі! Гэты сьцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы зь Беларусі. Сьцяг, які сымбалізуе рэжым, які ажыцьцяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадзкім асяродзьдзі Рыгі — таму мы яго зьнялі!» — напісаў ён ў сябе ў Twitter[7].

Міністар замежных справаў рэжыму Лукашэнкі Ўладзімер Макей назваў гэтыя дзеяньні гарадзкіх уладаў Рыгі «актам дзяржаўнага вандалізму» і паведаміў, што амбасадар Латвіі і ўвесь дыпляматычны і адміністрацыйна-тэхнічны склад амбасады павінен пакінуць краіну на працягу 48 гадзін. Было дазволена пакінуць толькі аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для дагляду за будынкам. У адказ Латвія абвясьціла, што высылае з краіны амбасадара Беларусі і ўсіх дыпляматаў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]