Анджэй Дуда
Анджэй Дуда | ||||
![]() Анджэй Дуда | ||||
Прэзыдэнт Польшчы | ||||
---|---|---|---|---|
6 жніўня 2015 — цяперашні час | ||||
Прэм’ер-міністар: | Эва Копач, Бэата Шыдла | |||
Папярэднік: | Браніслаў Камароўскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
16 траўня 1972 (48 гадоў) Кракаў, Польшча | |||
Партыя: | Права і справядлівасьць (2005—2015) | |||
Сужэнец: | Агата Карнгаўзэр-Дуда | |||
Дзеці: | Кінга Дуда | |||
Бацька: | Ян Тадэвуш Дуда | |||
Маці: | Яніна Мілеўская-Дуда | |||
Адукацыя: | Ягелонскі ўнівэрсытэт[1][2] | |||
Узнагароды: |
| |||
Анджэй Дуда (па-польску: Andrzej Duda; нарадзіўся 16 траўня 1972 году ў Кракаве) — польскі палітык, прэзыдэнт Польшчы (з 2015).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і прафэсараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве, Яна Дуды і Яніны Мілеўскай-Дуда. Да 1990 быў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. З 1997 да 2005 быў асыстэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўнівэрсытэту, а ў 2005 атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.
З 2005 зьвязаўся з партыяй Права і справядлівасьць, першапачаткова як дарадчык парлямэнцкага клюбу партыі, а ў 2006 быў пакліканы міністрам юстыцыі Зьбігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парлямэнцкіх выбарах 2007 ня быў абраны ў Сойм. З 2008 да 2010 быў падсакратаром у канцылярыі прэзыдэнта Леха Качынскага. З 2011 дэпутат польскага Сойму ад Права і Справядлівасьці, з 2014 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад гэтай партыі.
У 2015 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім і быў абраны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Анджэй Дуда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (пол.)
- Нарадзіліся 16 траўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Выкладчыкі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Намесьнікі міністраў Польшчы
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Дэпутаты Эўрапарлямэнту з Польшчы
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Польшчы
- Прэзыдэнты Польшчы
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў