2 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
2 сту́дзеня — 2-і дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 364 дні (363 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Эклезіяст
- 1782 — імпэратар Ёзэф II Габсбург выдаў талеранцыйны патэнт, які паляпшаў становішча жыдоў у Аўстрыі
- 1793 — Другі падзел Рэчы Паспалітай
- 1843 — прэм'ера опэры Рыхарда Вагнэра «Лятучы галяндзец» у Каралеўскім тэатры Дрэздэну
- 1902 — Тамас Эстрада-Пальма абраны прэзыдэнтам Кубы
- 1981 — у Менску заснавана выдавецтва «Юнацтва»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1752 — Францішак Заблоцкі, польскі адукацыйны дзяяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камэдыяў польскага асьветніцтва
- 1920 — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1928 — Уладзімер Цьвірка, дзяяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бэльгія), журналіст
- 1932 — Базыль Белаказовіч, польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар
- 1947 — Валянцін Арловіч, беларускі фізык-вынаходнік
- 1949 — Генадзь Навіцкі, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу
- 1950 — Сямён Домаш, беларускі палітык
- 1958 — Віталь Каракорскі, летувіскі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст
- 1958 — Міхаіл Амельяновіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар лясной гаспадаркі
- 1978 — Пэтра Гаўласава, чэская порнаакторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1557 — Панторма, італьянскі жывапісец
- 1864 — Ігнат Здановіч, беларускі публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863 году
- 1939 — Раман Дмоўскі, польскі палітычны дзяяч, публіцыст
- 1946 — Фабіян Абрантовіч, каталіцкі сьвятар-марыянін бізантыйскага абраду, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, сябра Рады БНР
- 1950 — Юзэф Ядкоўскі, археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледчык гісторыі Гарадзеншчыны
- 1974 — Міхась Станюта, беларускі мастак
- 1986 — Уладзімер Тарасевіч, каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец, беларускі грэка-каталіцкі біскуп, доктар багаслоўя, апостальскі візытатар для беларусаў-католікаў на Захадзе
- 2021:
- Арнольд Сьмеяновіч, беларускі нэўрахірург
- Уладзімер Коранеў, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- 2024 — Генадзь Буралкін, беларускі скульптар
2 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў