Валеры Ланскі
Валеры Ланскі | |
Дата нараджэньня | 21 сакавіка 1941 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 2021 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст |
Сябра ў | Саюз кінэматаграфістаў СССР[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0519574 |
Вале́ры Я́каўлевіч Ланскі́ (па-расейску: Валерий Яковлевич Лонской 21 сакавіка 1941, Хабараўск — 6 чэрвеня 2021, Масква) — савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст і пісьменьнік. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (2001).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Хабараўску. У 1970 годзе скончыў рэжысэрскі факультэт ВГІКа (майстэрня Я. Л. Дзігана). Працаваў апэратарам-друкаром цэху субтытраў на кінастудыі імя М. Горкага. Здымаў сюжэты для кіначасопіса «Ералаш».
Сябра Саюзу кінэматаграфістаў, чалец Маскоўскага Саюзу пісьменьнікаў. Старшыня Саюза кінэматаграфістаў Масквы (1993-1999). Кіраўнік рэжысэрскай майстэрні ВДІКу — з 1999 году па 2010 год.
Грамадзянская пазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе ў ліку больш за сотню кінэматаграфістаў выказаў пратэст супраць дзейнасьці Мікіты Міхалкова на пасадзе старшыні Саюзу кінэматаграфістаў Расеі, падпісаўшы заяву «Нам не падабаецца»[1]. Разам зь іншымі нязгоднымі выйшаў з гэтага Союзу, далучыўшыся да навастворанага КінаСаюза[2].
Выступаючы 21 сакавіка 2013 году на IX зьезьдзе Саюза кінэматаграфістаў Расеі, Ланскі прапанаваў прысутным зрабіць Мікіту Міхалкова вечным старшынём Саюзу кінэматаграфістаў. «Давайце пачнем зьезд з выбараў старшыні, і я прапаную абраць Мікіту Міхалкова навечна. Колькі можна гуляць у дэмакратыю?»[3]. Прысутная на зьезьдзе карэспандэнт "Камерсант FM» адзначыла, што словы былі сказаныя зь відавочным сарказмам і рэжысэр такім чынам выказваў незадаволенасьць адсутнасьцю альтэрнатыўных кандыдатаў[4][5].
У сакавіку 2014 году разам з шэрагам іншых дзеячаў навукі і культуры выказаў сваю нязгоду з Анэксіі Крыма Расеяй[6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Терпение кончилось. Кинематографисты выходят из михалковского СК и заявляют о создании нового киносоюза»
- ^ https://web.archive.org/web/20160816110748/http://www.kinosoyuz.com/members/lonskoi-valery.htm Члены киносоюза / Лонской Валерий Яковлевич
- ^ Лонской предложил избрать Михалкова главой СК «навечно»
- ^ «Сколько можно играть в демократию?» Союз кинематографистов переизбрал главой Михалкова, не поддавшегося на «троллинг». NEWSru.com (2013-03-21). Праверана 2016-07-10 г.
- ^ Алина Гребнева, Алексей Корнеев (2013-03-21) Никита Михалков считает главным итогом своего правления, что Союз кинематографистов не развалился (рас.). Коммерсантъ. Праверана 2016-07-10 г.
- ^ Конгресс интеллигенции против войны: Обращение инициативной группы по проведению конгресса интеллигенции "Против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталита… Праверана 2015-11-07 г. Архіўная копія ад 2016-03-07 г.
- ^ Заявление Конгресса «Обращение инициативной группы по проведению конгресса интеллигенции „Против войны, против самоизоляции России, против реставрации тоталитаризма“» — все по…(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Народныя артысты Расейскай Фэдэрацыі
- Нарадзіліся ў Хабараўску
- Савецкія рэжысэры
- Расейскія рэжысэры
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19