Лукомская ДРЭС
Лукомская ДРЭС | |
![]() 19 верасьня 2009 г. | |
Пабудаваны | сьнежань 1969 г. |
---|---|
Разьмяшчэньне | Новалукомаль, Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Каардынаты | 54°40′51″ пн. ш. 29°8′5″ у. д. / 54.68083° пн. ш. 29.13472° у. д.Каардынаты: 54°40′51″ пн. ш. 29°8′5″ у. д. / 54.68083° пн. ш. 29.13472° у. д. |
Галіна | электраэнэргетыка |
Прадукцыя | электрычнасьць |
Працоўныя | 1872 (2015) |
Адрас | г. Новалукомаль, Лукомская шаша, д. 10 |
Тэлефон | +375-2133-56581 |
Луко́мская ДРЭС — дзяржаўная раённая цеплавая электрастанцыя ў горадзе Новалукомаль Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі, пушчаная ў сьнежні 1969 году. Зьяўляецца філіялам унітарнага прадпрыемства «Віцебскэнэрга», што ў сваю чаргу ёсьць дачынным прадпрыемствам канцэрну «Белэнэрга». Ёсьць найбуйнейшай цеплавой электрастанцыяй у складзе Беларускай энэргетычнай сыстэмы[1]. У 2010 г. расход паліва склаў 312 грамаў на кіляват/гадзіну. Асноўным палівам ёсьць прыродны газ, што падаецца з газаправоду пад ціскам 40 атмасфэраў на газаразьмеркавальную станцыю, дзе ціск зьніжаюць да 12. Дадаткова спальваецца мазут. На 2011 г. намінальная магутнасьць станцыі складала 2459,9 МВт (8 энэргаблёкаў па 300 МВт кожны). Электрастанцыя стварае больш за 30 % усёй спажыванай у Беларусі электраэнэргіі[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будаўніцтва станцыі пачалося ў 1964 годзе. Восем блёкаў ДРЭС увялі ў эксплюатацыю ў 1969—1974 гадах. Агульная магутнасьць пасьля пасьля пуску 8 энэргаблёку дасягнула 2,4 млн кіляват. У 1978 г. пабудавалі 3-ю чаргу. На 1999 г. магутнасьць перавышала 2,5 млн кіляват[1]. З 2002 году на станцыі рэалізуецца праект па тэхпераўзбраеньні, разьлічаны да 2010 году. Праграма прац прадугледжвае замену абсталяваньня, якое выпрацавала свой рэсурс, у тым ліку праточнай часткі паравых турбін.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Лукомская ДРЭС // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 9. — С. 365. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0155-9
- ^ Сяргей Протас, Віктар Пазьнякоў. Мы заўсёды былі першапраходцамі // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2011. — № 109 (26982). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лукомская ДРЭС — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|