Іранскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іранскі каляндар (альбо Сонечная Хіджра) — каляндар, распрацаваны з удзелам Амара Хаяма й з тых часоў некалькі разоў удакладняўся. Вядзе адлік гадоў ад хіджры (перасяленьне прарока Мухамада з Мэкі ў Мэдыну ў 622 годзе)[1], але заснаваны на сонечным (трапічным) годзе, у адрозьненьне ад клясычнага йсламскага календара, таму ягоныя месяцы прыпадаюць заўжды на адзін і той жа час году. Пачатак году — дзень вясеньняга раўнадзеньня (Наўруз, альбо пэрсыдзка-таджыкскі Новы год).

Высакосныя гады вызначаюцца іначай, чым у грэгарыянскім календары: высакосным лічыцца год, пры дзяленьні нумара якога на 33 рэшта складае 1, 5, 9, 13, 17, 22, 26 альбо 30; такім чынам, у кожным 33-гадовым пэрыядзе 8 высакосных гадоў, а сярэдняя працягласьць году складае 365,24242 дня, што дае памылку ў 1 дзень за 4500 гадоў. Іранскі каляндар у гэтым дачыненьне больш дакладны за грэгарыянскі.

Да 1925 году ў Іране (Пэрсіі), нягледзячы на старажытнасьць і вядомасьць іранскага, афіцыйна ўжываўся толькі клясычны ісьлямскі каляндар (гэтак, па дакумэнтах шаскага ўраду, расейская місія на чале з Аляксандрам Грыбаедавым была вынішчаная 6 шабана 1244 году, то бок 11 лютага 1829 году). Пасьля 1925 году іранскі каляндар зрабіўся афіцыйным, але распаўсюджаны ў народзе 12-гадовы жывёльны цыкль кітайскага календара тады быў забаронены.

У бягучы час, апроч Ірану, іранскі каляндар афіцыйна выкарыстоўваецца з 1957 году ў Аўганістане, асабліва ў іранамоўных (дары і таджыкскіх) рэгіёнах. Аднак у Аўганістане замест прыведзеных у табліцы пэрсідзкіх назваў месяцаў выкарыстоўваюцца назвы знакаў задыяку: у дарымоўных — арабскія, у пуштунаў — пуштунскія.

Колькасьць дзён Беларуская назва
Назва на фарсі
Назва на пушту
У грэгарыянскім
календары
У Іране У Аўганістане
1 31 Фарвардын فروردین حمل وری 21 сакавіка20 красавіка
2 31 Ардыбэхэшт اردیبهشت ثور غویی 21 красавіка21 траўня
3 31 Хордат خرداد جوزا غبرګولی 22 траўня21 чэрвеня
4 31 Тыр تیر سرطان چنګاښ 22 чэрвеня22 ліпеня
5 31 Мордат مرداد اسد زمری 23 ліпеня22 жніўня
6 31 Шахрывар شهریور سنبله وږی 23 жніўня22 верасьня
7 30 Мэхар مهر میزان تله 23 верасьня22 кастрычніка
8 30 Абан آبان عقرب لړم 23 кастрычніка21 лістапада
9 30 Азар آذر قوس لیندۍ 22 лістапада21 сьнежня
10 30 Дэй دی جدی مرغومی 22 сьнежня20 студзеня
11 30 Бахман بهمن دلو سلواغه 21 студзеня19 лютага
12 29 / 30 Эсфан اسفند حوت کب 20 лютага20 сакавіка

Дні тыдня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыдзень іранскага календара пачынаецца ў суботу і скончваецца ў пятніцу. Выходны дзень у Йране - пятніца.

Пэўныя даты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У 1970-я гады апошні шах Махамат Раза Пахлаві спрабаваў пачаць годазьлічэньне ад пачатку існаваньня Старажытнапэрсыдзкага царства, аднак пад уплывам народнага недазавальненьня быў вымушаны сказаваць новаўвядзеньне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]