Перайсьці да зьместу

Уладзімер Гарбачык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Гарбачык
Дата нараджэньня 15 верасьня 1939(1939-09-15) або 1939
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 2021(2021-01-02)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Месца працы
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі

Уладзімер Гарбачык (1939 Саратаў2 студзеня 2021, Віцебск[1]) — беларускі прафэсар (2000). Доктар тэхнічных навук па спэцыяльнасьці «Тэхналёгія і канструяваньне вырабаў са скуры»

Скончыў Маскоўскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці (МТІЛП) па спэцыяльнасьці тэхналёгія вырабаў са скуры ў 1962 годзе. У гэтым жа ўнівэрсытэце ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, а ў 1998 годзе — доктарскую дысэртацыю.

З 1962 году да 1964 году працаваў па разьмеркаваньні начальнікам зьмены Ленінградзкай абутковай фабрыкі №2 «Пралетарская Перамога». З 1969 году працаваў у Віцебскім тэхналягічным інстытуце лёгкай прамысловасьці (цяпер ВДТУ). У 2000 годзе Гарбачык стаў прафэсарам.

З 1989 году ён узначальваў катэдру «Канструяваньне і тэхналёгія вырабаў са скуры», а апошнім часам працаваў на пасадзе прафэсару катэдры «Канструяваньне і тэхналёгія адзеньня і абутку» ВДТУК, дзе чытаў дысцыпліны «Канструяваньне вырабаў са скуры», «Канструяваньне абутку», «Асновы канструктарска-тэхналягічнай падрыхтоўкі вытворчасьці».

Уладзімер Гарбачык зарэгістраваў мноства патэнтаў, узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод СССР і Беларусі. За заслугі ў галіне вышэйшай адукацыі ўзнагароджаны знакам Дзяржкамадукацыі СССР «За выдатныя посьпехі ў працы», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі «Выдатнік адукацыі».

Памёр 2 студзеня 2021 году пасьля заражэньне каранавірусам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]