Яўген Зінічаў
| Яўген Зінічаў | |
| па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев | |
| | |
|---|---|
| 18 траўня 2018 — 8 верасьня 2021 | |
| Папярэднік | Уладзімір Андрэевіч Пучкоў[d] |
| Наступнік | Alexander Chuprian[d] |
| 28 ліпеня 2016 — 6 кастрычніка 2016 | |
| Папярэднік | Мікалай Мікалаевіч Цуканаў[d] |
| Наступнік | Антон Аліханаў[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 жніўня 1966 |
| Памёр | 8 верасьня 2021[1] (55 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
| Сайт | mchs.gov.ru |
Яўге́н Мікала́евіч Зі́нічаў (па-расейску: Евге́ний Никола́евич Зи́ничев; 18 жніўня 1966, Ленінград, РСФСР, СССР — 8 верасьня 2021, Нарыльск) — расейскі дзяржаўны дзеяч. Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў (2018—2021), сябра Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі (2018—2021).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1987 году служыў у КДБ СССР. З 2006-га па 2015 год быў асабістым ад’ютантам Уладзімера Пуціна. У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам дырэктара ФСБ.
Міністар Расейскай Фэдэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў ад 18 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году, сябора Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ад 28 траўня 2018 году да 8 верасьня 2021 году. На пасадзе кіраўніка МНС ён зьмяніў Уладзімера Пучкова, які пакінуў пасаду міністра пасьля пажару ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня»[3].
Трагічна загінуў 8 верасьня 2021 году ў Нарыльску падчас здымак міжведамасных вучэньняў па абароне арктычнай зоны Расеі для навучальнага фільму МНС Расеі, зваліўся на скалы пры спробе выратаваць жыцьцё апэратара здымачнай групы, які таксама загінуў[4]. Спачуваньні ў сувязі з трагічнай гібельлю Яўгена Зінічава выказаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, якога з загінулым зьвязвалі даўгія гады супольнай працы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://cnnespanol.cnn.com/2021/09/08/muere-ministro-rusia-ejercicios-de-entrenamiento-trax/
- ↑ https://elpais.com/internacional/2021-09-08/muere-el-ministro-de-emergencias-de-rusia-al-caer-por-un-acantilado-durante-la-filmacion-de-unas-maniobras-en-el-artico.html
- ↑ Загінуў міністар надзвычайных сытуацыяў Расеі, былы асабісты ад’ютант Пуціна, Радыё Свабода, 8-09-2021
- ↑ У Расіі на вучэннях загінуў галоўны ратавальнік
- ↑ Соболезнования в связи с трагической гибелью Евгения Зиничева
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 8 верасьня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Краснаярскім краі
- Сябры КПСС
- Героі Расеі
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу»
- Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі СССР
- Супрацоўнікі ФСБ
- Міністры Расеі
- Памерлі ад падзеньняў