Перайсьці да зьместу

Юры Гарулёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гарулёў
па-беларуску: Юрый Мікалаевіч Гарулёў
Дата нараджэньня 22 траўня 1944(1944-05-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 чэрвеня 2021(2021-06-13) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, рэжысэр
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d]
Жанры дакумэнтальны фільм
Бацька Мікола Гарулёў
Узнагароды
IMDb ID nm10395672

Ю́ры Мікала́евіч Гарулё́ў (22 траўня 1944, м. Сулак, пад Тамбовам13 чэрвеня 2021[1][2][3]) — беларускі апэратар, рэжысэр і сцэнарыст. Аўтар дакумэнтальнай кінатрылёгіі, прысьвечанай кардыналу Казімеру Сьвёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртаньне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004). Кіраваў міжнародным фэстывалем хрысьціянскіх дакумэнтальных фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat», быў старшынёй Каталіцкай Асацыяцыі для камунікацыі «Signis-Беларусь».[a]

Нарадзіўся, у Расеі, дзе яго бацькі былі ў бежанстве, але неўзабаве сям’я вярнулася ў родны Магілёў. З 1949 году сям’я жыла ў Менску — у адной кватэры зь сям’ёй Івана Мележа. Бацька Юрыя — Мікалай Гарулёў — быў сябрам Саюзу пісьменьнікаў. Дом засялялі вядомыя дзеячы літаратуры і культуры — тут жылі Максім Танк, Піліп Пестрак, Алесь Кучар, Янка Маўр, Юры Семяняка, Мікалай Аладаў, Іван Ахрэмчык (сёньня ўвесь дом у мэмарыяльных дошках).

Зь дзяцінства Юры марыў пра работу менавіта ў кінадакумэнталістыцы, хацеў быць апэратарам, хадзіў у аматарскую кінастудыю ў Палацы піянэраў Менску. Калі ўпершыню ўбачыў каробку з 300 мэтрамі кінастужкі, прыйшоў у вялікае захапленьне. Закончыў Ленінградзкі інстытут кінаінжынэраў (1971 г.), служыў у войску, быў на камсамольскай працы, потым завочна скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (1982 г.). На студыі «Беларусьфільм» пачаў працаваць як асыстэнт апэратара на кінахроніцы.

З Уладзімерам Цесьлюком зьняў і фільм пра будаўніцтва беларускага мэтро. Апэратыўна здымалі хроніку, рэпартажы. Апэератарскі дыплём быў зьняты з рэжысэрам Паўлам Пікманам — рэпартажны фільм з псыхалягічнымі элемэнтамі «Хай будзе вецер!» (пра яхтсмэнаў).

Ляўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне», ляўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій.

  1. ^ Каталіцкая асацыяцыя «Signis» была заснавана ў 2001 г. у выніку аб’яднаньня двух арганізацый: Міжнароднай каталіцкай арганізацыі кінэматографа й тэлерадыёвяшчаньня й Міжнароднага бюро каталіцкіх радыёстанцый. У склад асацыяцыі ўваходзяць 150 паўнапраўных асацыяцый-удзельніц і 76 асацыіраваных членаў з 122 краін сьвету. Міжнародная каталіцкая асацыяцыя для камунікацыі «Signis» атрымала кананічны статус 28 кастрычніка 2014 г.[4]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]