Белгазпрамбанк
Каардынаты: 53°54′30″ пн. ш. 27°28′5″ у. д. / 53.90833° пн. ш. 27.46806° у. д.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Сучасны банк для новай рэальнасьці |
Заснаваная | 24 траўня 1990 (34 гады таму) |
Заснавальнікі | «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас» |
Уласьнікі | «Газпрам» і «Газпрамбанк» (па 49,818%) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Фрунзэнскі раён, вул. Прытыцкага, д. 60, корп. 2 |
Ключавыя фігуры | Надзея Ермакова, Аляксандар Ягораў[1] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | аплатная картка, валютны абмен, грашовы перавод, пазыка, уклад |
Абарачэньне | ▲503,134 млн рублёў (2019 год; 239,178 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼127,443 млн руб. (2019 год; 60,583 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲111,538 млн руб (2019 год; 53,022 млн $) |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | «Газпрам» (Расея) |
Даччыныя кампаніі | Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора[3][4] |
Аўдытар | «ПрайсвотэрхаўсКупэрс Эшуранс» (Менск)[5] |
«Белгазпрамбанк» — даччыны банк расейскага «Газпрамбанка» ў Беларусі, заснаваны ў траўні 1990 году ў якасьці банка «Экаразьвіцьцё».
Пайшчыкамі зьяўляюцца ААТ «Газпрам» (Расея; 49,818%), «Газпрамбанк» (Расея; 49,818%), ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» (0,266%), і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусі (0,097%)[6].
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БІК — OLMPBY2X. S.W.I.F.T. — OLMPBY2X. АКПА — 09804906. УНП — 100429079[7].
Тэлекс: 252104 OLIMP BY.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае аддзяленьні ў 25 населеных пунктах Беларусі[8].
Статутны фонд Паводле стану на 1 студзеня 2020 — 348 161,6 млн рублёў[9].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 траўня 1990 году сумеснае прадпрыемства «Інтэрпрыбор», «Заптэхнаэкас» і «Эфэкт» заснавалі банк «Экаразьвіцьцё», які прайшоў улік 27 верасьня. У 1991 годзе пайшчыкамі сталі «Белбытпрам», «Белбытсаюз», «Жылкамбанк», «Оптус» і «Поліфакт». На пачатку 1992 году найбуйнейшымі пайшчыкамі ўжо былі акцыянэрнае таварыства «ВІТТ», футбольны клюб «Дынама» (Менск), інфармацыйна-культурны цэнтар «Крыніца», прадпрыемствы «Рэбус», «Рэформа», «Сізбор», «Сэрвісаўто» і Саюз прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі.
Прыканцы 1993 году банк зьмяніў назву на «Алімп» і стаўся адкрытым акцыянэрным таварыствам. Асноўнымі пайшчыкамі сталі ЗАТ «Пушэ», прадпрыемствы «Бужэна», «Інтэрмарк», «Проінтэкс» і «Танак». У 1994 годзе пасаду старшыні ўправы банку заняў былы намесьнік старшыні «Беларусбанка» Валер Сяляўка. 25 жніўня банк стаўся ўдзельнікам рынку каштоўных папераў, 1 лістапада — атрымаў дазвол на апэрацыі з замежнымі валютамі. У 1995 годзе далучыўся да Супольнасьці сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў, стаў першым беларускім банкам, які выпусьціў рублёвую пластыкавую карту «Ўнівэрсал», а ў 1996 годзе прыняў удзел у разьвіцьці міжбанкаўскай аплатнай карткі «Белкарт».
У лістападзе 1997 году празь зьмену ўласьнікаў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ухваліў ператварэньне банка ў супольнае беларуска-расейскае ААТ «Белгазпрамбанк». Яго асноўнымі акцыянэрамі з расейскага боку сталіся ААТ «Газпрам» і «Газпрамбанк», зь беларускага — «Белтрансгаз» і Міністэрства па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыяй[10]. У 2009 годзе абарачэньне «Белгазпрамбанка» вырасла да 347,8 млрд рублёў (124,1 млн $), апэрацыйны прыбытак — да 91,3 млрд рублёў (32,6 млн $), а чысты прыбытак — да 72 млрд рублёў (25,7 млн $[11]).
11 чэрвеня 2020 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правёў вобшук на галаўной сядзібе «Белгазпрамбанка»[12]. 12 чэрвеня 2020 году старшыня Камітэту дзяржкантролю Беларусі Іван Церцель паведаміў пра ўзбуджэньне крымінальнай справы за адмываньне грошай (ч. 3 арт. 235 Крымінальнага кодэксу) і ўхіленьне ад падаткаў (ч. 2 арт. 243) супраць 15 чалавек, сярод якіх былі намесьнікі кіраўніка «Белгазпрамбанка»[13]. 14 чэрвеня 2020 году Ўправа Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 192 аб увядзеньні з 15 чэрвеня 2020 году ў «Белгазпрамбанку» часовага кіраваньня ў асобе Надзеі Ермаковай[14]. 6 ліпеня 2020 году «Белгазпрамбанк» абнародаваў справаздачу за 2-і квартал, паводле якой у красавіку—чэрвені памер сродкаў на рахунках у банку скараціўся на 30,6 % з 3,3 млрд рублёў да 2,3 млрд рублёў[15]. Пры канцы ліпеня 2020 году «Газпрам трансгаз Беларусь», на які прыпадала каля 40 % сродкаў у «Белгазпрамбанку», перавёў свае сродкі на рахунак у «Зьнешгандальбанк», які належаў адпаведнаму дзяржаўнаму банку Расеі[16].
У 2023 годзе банк трапіў пад санкцыі Украіны[17] ды Канады[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Часовая адміністрацыя // ААТ «Белгазпрамбанк», 18 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ https://belgazprombank.by/uploads/userfiles/files/bgpb_forma_1_01012022.xls
- ^ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
- ^ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
- ^ Алена Цяляк, Віктар Бабарыка. Фінансавая справаздачнасьць і высновы незалежных аўдытараў за 2019 год (рас.) // ААТ «Белгазпрамбанк», 3 сакавіка 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ Акцыянэры. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
- ^ Рэквізыты Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
- ^ Офісы і банкаматы Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
- ^ Уласны капітал і статутны фонд Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
- ^ Гісторыя стварэньня банка Пра банк. ААТ «Белгазпрамбанк». Праверана 11 чэрвеня 2020 г. Архіўная копія ад 11 чэрвеня 2020 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 19 лютага 2011 г.
- ^ Афіцыйны прэс-рэліз // ААТ «Белгазпрамбанк», 11 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ Новыя падрабязнасьці ў справе вакол топ-мэнэджмэнта Белгазпрамбанка // Белтэлерадыёкампанія, 13 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ Аб увядзеньні часовай адміністрацыі ў ААТ «Белгазпрамбанк» // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- ^ Белгазпрамбанк за квартал страціў сродкі кліентаў на мільярд рублёў // Радыё «Спадарожнік», 6 ліпеня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
- ^ Амаль усе юрыдычныя асобы пакінулі «Белгазпрамбанк» // Эўрарадыё, 4 жніўня 2020 г. Праверана 6 жніўня 2020 г.
- ^ Спільне білорусько-російське відкрите акціонерне товариство "Білгазпромбанк"
- ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электронныя звароты грамадзянаў і юрыдычных асобаў // ААТ «Белгазпрамбанк», 2020 г. Праверана 19 чэрвеня 2020 г.
- Задаць пытаньне
- Лінія даверу (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |