Андрэй Плясанаў
Андрэй Плясанаў | |
Дата нараджэньня | 1948 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 чэрвеня 2021 |
Месца сьмерці | |
Занятак | маляр, музыка, рэжысэр |
Андрэй Плясанаў (1948, Менск — 16 чэрвеня 2021[1], Менск) — мастак-авангардыст, музыка і кінарэжысэр.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сканчэньні Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту працаваў рэжысэрам студыі „Летапіс“ кінастудыі „Беларусьфільм“, здымаў дакумэнтальнае й мастацкае кіно. Акрамя таго, выстаўляўся ў розных краінах Эўропы як мастак-авангардыст (ягоныя працы можна знайсьці ў нідэрляндзкім каталёгу „1001 reasons of Earth“, польскім „Jesteśmy“ і іншых).
Калекцыянэр беларускага жывапісу 70-х гадоў. Зьяўляўся ўладальнікам адной з самых буйных калекцый неафіцыйнага беларускага мастацтва 1980-90-х (у 2015 годзе налічвала больш за 1000 работ). Ён замаўляў гэтыя працы пад адмысловыя ўласныя праекты (“Майстэрня мастака”, 1987), выратоўваў палотны, калі мастакі хацелі іх зьнішчыць, атрымліваў у падарунак ці ў знак павагі і ўдзячнасьці – амаль што кожная карціна мае сваю гісторыю. У 2013 годзе выстаўляў сваю калекцыю на выставе ў Галерэі Ў[2].
Арганізатар і ўдзельнік першых біт-фэстываляў у Менску. Ляўрэат розных гарадзкіх і нацыянальных конкурсаў студэнцкай песьні. Лідэр гурту P.L.A.N.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музычныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2003 — «Blues у канцы тунэлю»
- 2003 — «Вам слова, Джон Ячмень!»
- 2004 — «Вялікае калі ласка»
- 2006 — «Зьніч надзеі»
- 2007 — «Шлях да каханай»
- 2008 — «У пошуках страчанага»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр мастак Андрэй Плясанаў, Радыё Свабода, 17-06-2021
- ^ Прэзентацыя прыватнай калекцыі Андрэя Плясанава, Галерэя Ў, 27-03-2013
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. ПЛЯСАНАЎ АНДРЭЙ (Плесанов Андрей, Plesanau Andrei // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 236. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8