Рэспубліка (газэта)
Выгляд
| «Рэспубліка» | |
| Тып | Штодзёньнік |
|---|---|
| Заснавальнік | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
| Уладальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
| Выдавец | Газэта «Советская Белоруссия» |
| Краіна | |
| Галоўны рэдактар | Анатоль Лемяшонак |
| Заснаваная | 14 чэрвеня 1991 (34 гады таму)[1] |
| Палітыка | урадавая |
| Мова | Беларуская, расейская |
| Штаб-кватэра | Менск, вул. Хмяльніцкага, д. 10а |
| ISSN | 1991-5322 |
| Афіцыйны сайт | respublika.sb.by |
«Рэспубліка» — штодзённая ўрадавая газэта Беларусі, заснаваная ў Менску ў чэрвені 1991 году. Выдаецца на беларускай і расейскай мовах. Падае навіны аб дзейнасьці выканаўчай і заканадаўчай улады, гаспадарцы, мастацтве, навуцы, навучаньні і гульнях. Выходзіць з рубрыкамі: «Алімпія», «Дыялёг», «Званы госьць», «Падрабязнасьці», «Прамая лінія», «Што людзі пішуць» і «Яшчэ ня вечар». Публікуе пастановы ўраду Беларусі і распараджэньні прэм'ер-міністра. Мае пастаянныя дадаткі «Рэспубліка дзелавая» і «Усё аб падатках». Асобным накладам выдае «Весьці спажыўкаапэрацыі» (рас. Вести потребкооперации)[2]. Падпісны індэкс на Белпошце 63884.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сьвятлана Барысенка. Ня бегчы за фактам, а прагназаваць сытуацыю // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2011. — № 109 (26982). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Уладзімер Нікалайчук. «Рэспубліка» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 24. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Весьці спажыўкаапэрацыі(недаступная спасылка) (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |