Арэса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Арэса
Арэса
Рака Арэса каля места Любань
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ляўкі
Вусьце Пціч
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 128 км
Сярэднегадавы сьцёк 16,7 м³/с
Плошча басэйну 3620 км²
Нахіл воднай паверхні 0,26 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арэ́са, Раса́ — рака ў Менскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3620 км². Выдатак вады ў вусьці 16,7 м³/с. Агульны спад ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкі Старадароскага раёну, цячэ ў Любанскім і Рудабельскім раёнах Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, ніжняя плынь у Прыпяцкім Палесьсі.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Абалона пераважна двухбаковая, ніжэй за вёску Падарэсьсе яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжняй плыні. Сустракаюцца невялікія, затапляльныя пясковыя выспы[1].

Жыўленьне ракі мяшанае, пераважна сьнегавое. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 дзён, затапляе вялікія прасторы, у тым ліку асушаных балатоў. Максымальны выдатак вады каля вёскі Андрэеўка (за 12 км ад вусьця) адзначаны ў 1931—301 м³/с, найменшы — у 1927 каля вёскі Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-восеньская межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхняй плыні, за 7 км на поўнач ад места Любань, Любанскае вадасховішча, якое ўваходзіць у Арэскую мэліярацыйную сыстэму і істотна ўплывае на гідралягічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³). На шэрагу асушальных каналаў усталяваныя шлюзы-рэгулятары. Рэжым ракі вывучаўся на 5 пастах, адзін зь іх — пры в. Андрэеўка дзейнічае і ў наш час[2].

Рэльеф вадазбору ў паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэньні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Лясы мяшаныя, значна забалочаныя. Пераважаюць іглічныя пароды. Сярод балотаў левабярэжжа сустракаюцца азёры, найбольшае зь іх — возера Вячэра.

Рака атрымала шырокую вядомасьць пасьля апублікаваньня ў 1933 годзе паэмы Янкі Купалы «Над ракою Арэсай».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 39—40
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.