Райгорад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Райгорад
польск. Rajgród
Прыстань на Райгародзкім возеры
Прыстань на Райгародзкім возеры
POL Rajgród COA.svg
Герб Райгораду


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Граеўскі
Гміна: Райгорад
Плошча: 35,18 км²
Насельніцтва: 1571 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 86
Паштовы індэкс: 19-206
Нумарны знак: BGR
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′01″ пн. ш. 22°42′01″ у. д. / 53.73361° пн. ш. 22.70028° у. д. / 53.73361; 22.70028Каардынаты: 53°44′01″ пн. ш. 22°42′01″ у. д. / 53.73361° пн. ш. 22.70028° у. д. / 53.73361; 22.70028
Райгорад на мапе Польшчы
Райгорад
Райгорад
Райгорад
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Райгорад (польск. Rajgród) — места ў Польшчы, на беразе Райгародзкага возера. Цэнтар меска-сельскай гміны Граеўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 1571 чалавек. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе 61.

Райгорад — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле летапісных зьвестак, Райгорад заснаваў у XIII ст. князь яцьвяскі, падляскі і дайноўскі Трайдзень як умацаваны пункт на сумежжы з прусамі і мазурамі[1]. У 1358 годзе места ўпамінаецца ў гэтай якасьці ў акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Падляшшам. Райгорад знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці, пазьней перайшоў да роду Глінскіх. Па пакараньні Міхала Глінскага за ўдзел у змове супраць караля і вялікага князя Жыгімонта Старога места перайшло да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла. У XVI ст. Райгорад атрымаў мескі герб: «у чырвоным полі мур з адчыненай брамай над ім, тры вежы»[1]. У 1568 годзе за Ганна Кішкай (з Радзівілаў) места атрымала Магдэбурскае права.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Райгорад перайшоў да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі Райгародзкага староства, на 1576 год у месьце было 145 будынкаў і 56 незабудаваных пляцаў. У 1593 годзе Райгародзкае староства перайшло да каралевы і вялікай княгіні Ганны, жонкі Жыгімонта Вазы. У 1679 годзе месту пацьвердзілі Магдэбурскае права.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райгорад апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Шчучынскім павеце Ломжынскай губэрні[2]. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) Райгорад як ключавую пазыцыю займаў расейскі 7-тысячны корпус генэрала Остэн-Сакена, аднак паўстанцам пад камандаю Антонія Гелгуда ўдалося 29 траўня 1831 году на пэўны час вызваліць места.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Райгорад занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райгорад абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Райгорад акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Райгорад увайшоў у склад БССР. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Райгорад Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: ~1867 год — 3916 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2291 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1571 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1905—1912)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); юдэйскія
  • Сядзіба Апартова (канец XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 226.
  2. ^ Witanowski M. Rajgród // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 495.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Райгорадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў