Перайсьці да зьместу

Кур’яны (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кур’яны
польск. Kuriany
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Кур’яны
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Беластоцкі
Гміна Заблудаў
Часавы пас
Каардынаты 53°05′15″ пн. ш. 23°15′22″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 542 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 16-060
Нумарны знак BIA
Кур’яны на мапе Польшчы
Кур’яны
Кур’яны
Кур’яны

Кур’я́ны (па-польску: Kuriany, на мясцовай беларускай гаворцы: Кур’яны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.

Жыхары вёскі каталікі (вёска ёсьць падзеленая на дзьве парафіі: сьв. Яна Хрысьціцеля ды Непакалянага Сэрца Марыі ў Беластоку[3][4]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход сьв. Прарока Ільі ў Беластоку[5]) зь беларускай нацыянальнай ідэнтыфікацяй.

Кур’яны прыналежалі да заблудаўскіх маёмасьцяў Радзівілаў. Празь некалькі гадоў у 17 ст. Кур’яны арандаваў Зьбігніеў Морштын(pl), паэт і рэлігійны антытрынітарскі дзеяч[6]. У міжваенны пэрыяд Кур’яны прыналежалі да гміны Дайліды Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 397 жыхароў (315 каталікоў і 82 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[7].

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 108
  3. Parafia św. Jana Chrzciela (Białystok) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 верасьня 2015 г.
  4. Parafia Niepokalanego Serca Maryi (Białystok) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 верасьня 2015 г.
  5. Parafia Prawosławna p.w. św. Proroka Eliasza Białystok-Dojlidy (пол.) Праверана 23 верасьня 2015 г.
  6. Bożenna Kalinowska Kuriany (пол.). Kajar. Праверана 23 верасьня 2015 г.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 11 (пол.) Праверана 22 верасьня 2015 г.