Малынка
| Малынка польск. Małynka | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Заблудаў |
| Першыя згадкі | канец 15 ст. |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°59′20″ пн. ш. 23°26′10″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-060 |
| Нумарны знак | BIA |
| Малынка на мапе Польшчы Малынка | |
Малы́нка (па-польску: Małynka, на мясцовай беларускай гаворцы: Малы́нка[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) ды палякі-каталікі (парафія сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праўдападобнымі заснавальнікамі Малынкі былі баяры Сак і Брамах, якія паміж 1483 і 1525 гадамі заснавалі тут вадзяны млын на рацы Малыніцы, пры гасьцінцы з Заблудава ў Ялаўку. Калі ў 1525 г. Жыгімонт Стары дараваў Аляксандру Хадкевічу маёнткі ў Блудоўскай Пушчы, пры млыне быў заснаваны фальварак і вёска. Пасьля 1600 г. Малынка з заблудаўскім графствам прайшла ў валоданьне Радзівілаў. Пасьля 1812 г. Малынка была адключаная ад заблудаўскіх добраў і ў 1842 г. прыналежала да Аляксандра Колантая. У склад гэтай маёмасьці ўваходзілі таксама вёскі Каўпакі, Альшанка ды Ахрымовічы. Новы ўладальнік пабудаваў пры фальварку палац і заснаваў парк. Пасьля 1913 г. маёмасьць прайшла да Тадевуша Тэнчынскага, але была зруйнаваная ў час Першай сусьветнай вайны[4]. У міжваенны пэрыяд Малынка прыналежала да Заблудаўскай гміне Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя, палякамі было запісаныя 25 жыхароў, беларусамі 5)[5]. У міжваенны час маёнтак Малынка быў распрадаваны гаспадарам з суседніх вёскаў, а ў 1939 г. парэшткі маёмасьці саветы раздалі парабкам. Сядзіба, часткова адбудаваная пасья зьнішчэньня была ізноў спаленая. Пасьля Другой сусьветнай вайны зямлёй маёнтку валодала дзяржаўнае аграрнае прадпрыемства з Дабрынёўкі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702145-0044701?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 121
- ↑ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.). Archidiecezja Białostocka. Праверана 14 студзеня 2016 г.
- 1 2 Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Małynka (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 14 студзеня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 14 студзеня 2016 г.
| |||||||||||||
