Павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа польскіх паветаў

Павет (па-польску: powiat; па-расейску: уе́зд, па-ўкраінску: пові́т) — сярэдняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы, а раней — у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, існуе прыкладна з 14 стагодзьдзя.

У Польшчы ў шэраг абавязкаў кіраўніцтва паветаў уваходзяць усе лякальныя пытаньні, якія выходзяць за межы гміны, у тым ліку, ахова грамадзкага парадку й агульная бясьпека, супрацьпажарная бясьпека й ахова ад навадненьняў, прадухіленьне стыхійных бедзтваў і ліквідацыя іх наступстваў, утрыманьне агульных бальніц, барацьба зь беспрацоўем, будаўніцтва й утрыманьне міжгмінных дарог.

Паветам могуць перадавацца правы ваяводзтваў у тых пытаньнях, якія могуць быць вырашаныя на месцы.

Гміна й павет вырашаюць усе адміністрацыйныя пытаньні іх жыхароў. Такім чынам грамадзяне пазбаўленыя ад неабходнасьці ехаць у ваяводзкі цэнтар для вырашэньня адміністрацыйных праблемаў.

Павет мае асобны бюджэт, а яго даходы не залежаць ад даходаў гмінаў. Павет не ажыцьцяўляе нагляд за дзейнасьцю гмінаў, ня мае права адабраць іх правы й умешвацца ў іх фінансавае кіраваньне. Фінансава аўтаномны павет можа праводзіць уласную бюджэтную палітыку.

Савет павету выбіраецца на выбарах самакіраваньня.

Памер павету выбіраецца, улічваючы, каб уся дзейнасьць яго адміністрацыі магла знаходзіцца пад непасрэдным кантролем выбаршчыкаў. Начальнікам савету кіраваньня зьяўляецца стараста.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]