Тыльвіцкія Фальваркі
| Тыльвіцкія Фальваркі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Заблудаў |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°01′05″ пн. ш. 23°25′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 164 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-060 |
| Нумарны знак | BIA |
| Тыльвіцкія Фальваркі на мапе Польшчы Тыльвіцкія Фальваркі | |
Тыльві́цкія Фальва́ркі (па-польску: Folwarki Tylwickie, на мясцовай беларускай гаворцы: По́дваркі Тыльві́цкі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў. Паводле мясцовай легенды ў 17 ст. навакольле Фальваркаў наведала эпідэмія і мясцовыя жыхары хаваліся ў лесе. Над крыніцай пабудавалі невялікую капліцу, што быццам ўратавала іх ад хваробы. На пачатку 18 ст. (праўдападобна ў 1710 г.) у ўрочышчы Пяценка была пабудаваная царква сьв. Параскевы (захавалася па сёньняшні дзень)[4]. У міжваенны пэрыяд Тыльвіцкія Фальваркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 324 жыхароў (109 каталікоў і 215 праваслаўных, 114 чалавек лічылася палякамі, 210 беларусамі)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 58
- ↑ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Рыгор Сасна(be) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Białystok 2001, с. 89-92 (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 16 верасьня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 16 верасьня 2015 г.
| |||||||||||||
