Паўлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Паўлы
польск. Pawły
Паўлы
Першыя згадкі: 1576
Мясцовая назва: Pavły
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 203 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′03″ пн. ш. 23°18′56″ у. д. / 52.93417° пн. ш. 23.31556° у. д. / 52.93417; 23.31556Каардынаты: 52°56′03″ пн. ш. 23°18′56″ у. д. / 52.93417° пн. ш. 23.31556° у. д. / 52.93417; 23.31556
Паўлы на мапе Польшчы
Паўлы
Паўлы
Паўлы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Па́ўлы (па-польску: Pawły, па-падляску: Pávły[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Царква сьв. Яна Багаслова (1822 г.)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна ў Рыбалах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлы ўпершыню згадваюцца ў 1576 г., калі пасьля валочнай памеры тутэйшыя мужыкі гаспадарылі на 66 валоках зямлі і працавалі ў 2 млынах. Паўлы прыналежалі тады да каралеўскага фальварку ў Сталовачы. Паўлаўскі войт адміністраваў таксама суседнімі Целушкамі ды Канюкамі. Паўлы прыналежалі тады да прыходу ў Целушках. У 1784 г. пражывалі тут 361 чалавек у 80 хатах. У 1822 г. на мясцовых мохілках намаганьнямі рыбалаўскага пароха Льва Маркевіча была пабудаваная невялікая царква ў гонар сьв. Язафата Кунцэвіча. Пасьля скасаваньня царкоўнай уніі да 1858 году ў афіцыйных дакументах значылася яна як царква сьв. Язафата і толькі пацьля была перамененая ў Сьвятаянаўскаю. У 60-х гадах 19 ст. Паўлы як самая вялікая вёска Бельскага павету на правым берагу ракі Нараў, сталі цэнтрам новастворанай Паўлаўскай воласьці. У 1903 г. пражывалі тут ажно 863 чалавекі[3]. У міжваенны пэрыяд Паўлы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 258 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 611 чалавек. 11 чэрвеня 1943 г. непадалёк зь вёскай адбыўся бой паміж немцамі і польскімі партызанамі, у выніку якога пагібла 21 партызанаў. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Паўлы пакінулі 14 сем'і[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 19 жніўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Pavły svoja.org Праверана 19 жніўня 2015 г.
  3. ^ а б Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik Parafia Ryboły(пол.) Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok 1999. Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Праверана 19 жніўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17(пол.) Праверана 19 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Паўлысховішча мультымэдыйных матэрыялаў