Міхалова (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхалова
польск. Michałowo
Міхалова
Герб Міхалова
Першыя згадкі: XVIII ст.
Магдэбурскае права: 2009
Былая назва: Нязбодча, Нязбудка
Мясцовая назва: Міхалова
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Плошча:
  • 2,1451 км²
Насельніцтва: 3203 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′12″ пн. ш. 23°36′13″ у. д. / 53.03667° пн. ш. 23.60361° у. д. / 53.03667; 23.60361Каардынаты: 53°2′12″ пн. ш. 23°36′13″ у. д. / 53.03667° пн. ш. 23.60361° у. д. / 53.03667; 23.60361
Міхалова на мапе Польшчы
Міхалова
Міхалова
Міхалова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.michalowo.ug.gov.pl/

Міхало́ва (па-польску: Michałowo) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Міхалова. Згодна адміністрацыйнага падзелу 1975-1998 места належала Беластоцкаму ваяводзтву. Праз горад цячэ рака Супрасьль, прыток Нарава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • першая палова 18 ст. — заснаваньне вёскі Нязбодча
  • пачатак 19 ст. — Нязбодча з урочышчамі Рудая Крыніца, Лупеж Бор, Разэнталь і Сунохі пераходзіць у рукі Сэвярына Міхалоўскага, заснаваньне маёнтку Нязбудка
  • 1832 — пачатак пабудовы тэкстыльнай хвабрыкі, пасяленьне атрымоўвае назву Міхалова, зьяўляюцца тут першыя немцы
  • 1835 — пабудова першага лютэранскага малітоўнага дому і школы
  • 1861 — пачынае дзейнічаць другая школа-кірха
  • 1865 — адабраны Сэвярыну Міхалоўскаму (за удзел у студзеньскім паўстаньні) маёнтак набывае ген. Аляксандар фон Мінквіц
  • 1868 — міхалоўскія немцы атрымоўваюць расейскае грамадзянства, заснаваньне Міхалоўскай воласьці
  • 1890 — у Міхалове пражывае больш за 1000 немцаў, 980 габрэяў, 654 беларусаў і 376 палякі; пачынае дзейнічаць другая сынагога
  • 1898 — першая забастоўка працоўных міхалоўскага тэкстыльнага заводу
  • 1898 — адкрыцьцё новай мураваная кірхы
  • 1906 — адкрыцьцё царквы сьв. Мікалая
  • 1915 — 30% жыхароў Міхалова падаецца ў бежанства ў Расею
  • 1916 — заснаваньне самастойнай каталіцкай парафіі (абхоплівае м.ін. Гарадок)
  • 1918 — Міхалова пакідае 600 немцаў, польскія ўлады засноўваюць гміну Міхалова
  • 1921 — у Міхалове праывае 887 габрэяў, 534 праваслаўных, 458 каталікоў, 291 лютэранаў, 6 уніятаў
  • 1936 — у Міхалове праывае 732 габрэяў, 2741 праваслаўных, 2215 каталікоў, 190 лютэранаў
  • міжваенны пэрыяд — у Міхалове дзейнічае 9 тэкстылных хвабрыкаў, дрэвапраапрацоўчы завод, хімічная хвабрыка, 12 прадуктавых і 8 прамысловых крамаў, 3 школы (польская, жыдоўская і нямецкая)
  • 1939 — далучэньне да БССР, уваходзіць у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці
  • 1940 — 196 міхалоўскіх немцаў перасяляюцца ў Лодзь
  • 1941 — пачатак нямецай акупацыі
  • 1942 — нацысты вывозяць з Міхалова ў Беласток усіх жыдоў
  • 1944 — адступаючыя немцы паляць усе хвабрыкі
  • 1947 — заснаваньне першай сярэдняй школы
  • 2009 — Міхалова атрымоўвае гарадзкія правы[2]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Міхалова каталікі (парафія Божага Провіду ў на месцы[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы на месцы[4]).

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пачатковая школа ім. Ўладзіслава Сыракомлі з гімназіяй ім. Лешка Носа
  • Kамплекс школаў у Міхалове (тэхнікум і ліцэй)

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Мікалая — збудаваная ў 1906-1908 гадах у псэўдарускім стылю
  • Касьцёл Провіду Божага — збудаваны ў 1906-1909 гадах у нэагатыцкім стылю

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога — пабудаваная к. 1900 году, спаленая ў час Другой сусьветнай вайны
  • Пратэстанцкая кірха — пабудаваная ў 1898 г., разабраная ў 1949 г.

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 25 чэрвеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхалова (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў