Вэнграў
| Вэнграў, Вуграў | |||
| Населены пункт | |||
Фарны касьцёл | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Мазавецкае | ||
| Павет | Вэнграўскі | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°23′57″ пн. ш. 22°00′59″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 12 793 чал. (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовыя індэксы | 07-100 | ||
| Нумарны знак | WWE | ||
| Сайт | wegrow.com.pl | ||
| Вэнграў, Вуграў на мапе Польшчы Вэнграў, Вуграў | |||
Вэ́нграў ці Ву́граў (польск. Węgrów) — места ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Адміністрацыйны цэнтар Вэнгроўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 12 793 чалавекі.
Вэнграў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваліся Фарны касьцёл, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Антонія і Пятра, калегіюм барталямітаў, драўляны эвангелісцкі збор, эвангелісцка-аўгсбурскі збор Сьвятой Тройцы і дом Гданьскі, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Вэнграў датуецца 1414 годам, калі Пётар Пятковіч фундаваў тут касьцёл[1]. У 1441 годзе места атрымала Магдэбурскае права. У 1558 годзе Вэнграў перайшоў у валоданьне Кішкаў. Места стала важны цэнтрам Рэфармацыі.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Вэнграў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1593 годзе места стала ўладаньнем Радзівілаў, у 1664 годзе — Красінскіх, у 1782 годзе — Асалінскія.
Пад уладай Аўстрыйскай і Расейскай імпэрыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вэнграў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год тут было 400 будынкаў, на 1857 год — 393 (зь іх 6 мураваных). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 3 лютага 1863 году адбылася бітва пад Вэнгравам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вэнграў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вэнграў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3013 чал.; 1857 год — 3906 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 12 793 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дом Гданьскі (XVIII ст.)
- Забудова гістарычная (XVIII — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Збор эвангелісцка-аўгсбурскі Сьвятой Тройцы (1836—1841)
- Збор эвангелісцкі (XVII ст.)
- Калегіюм барталямітаў (1708—1712)
- Касьцёл Сьвятых Антонія і Пятра і кляштар рэфарматаў (1693—1715)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны; XVI ст.)
- Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня Любенскіх (1893); пратэстанцкія; юдэйскія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Славутасьці Вэнграва
- Касьцёл і кляштар рэфарматаў
- Эвангелісцкі збор
- Эвангелісцка-аўгсбурскі збор
- Дом Гданьскі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kazimierski J. Z dziejów Węgrowa w XV—XVII wieku // Rocznik Mazowiecki. Nr. 3, 1970. S. 268.
- ↑ Chlebowski B. Węgrów // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 257.
| ||||||||