Ваяводзтва (Польшча)
Ваяво́дзтва (па-польску: województwo — воеву́дзтва) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводзтва (то бок губэрнатар) — Маршал ваяводзтва. Ваявода — прадстаўнік Рады Міністраў у ваяводзтве.
Ваяводзкае самакіраваньне вызначае палітыку рэгіёну, то бок займаецца пытаньнямі, якія ня могуць быць вырашаныя на ўзроўні павету. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае разьвіцьцё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстаньне новаўвядзеньняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўнівэрсытэту, стварэньне прываблівых умоваў для інвэстараў (асабліва з уступам у Эўрапейскі Зьвяз).
Галоўным паказчыкам дзейнасьці ваяводзтва зьяўляецца эфэктыўнасьць кіраваньня, найлепшае выкарыстаньне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводзтвы павінны быць як мага болей (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць большым эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаньнях інавацыяў (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), валодаць культурным і творчым патэнцыялам.
Сьпіс ваяводзтваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апольскае (Аполе)
- Вармінска-Мазурскае (Ольштын)
- Велікапольскае (Познань)
- Заходнепаморскае (Шчэцін)
- Куяўска-Паморскае (Быдгашч, Торунь)
- Лодзінскае (Лодзь)
- Люблінскае (Люблін)
- Любускае (Гораў Велікапольскі, Зялёна Гура)
- Мазавецкае (Варшава)
- Малапольскае (Кракаў)
- Ніжнесылескае (Уроцлаў)
- Падкарпацкае (Жэшаў)
- Падляскае (Беласток)
- Паморскае (Гданьск)
- Сылескае (Катавіцы)
- Сьвентакшыскае (Кельцы)