Давідовічы
| Давідовічы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Заблудаў |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°56′58″ пн. ш. 23°21′30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 65 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-060 |
| Нумарны знак | BIA |
| Сайт | Неафіцыйны Фэйсбук вёскі |
| Давідовічы на мапе Польшчы Давідовічы | |
Давідо́вічы (па-польску: Dawidowicze, па-падляску: Davídovci, Strylciế[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Пухлах.).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Давідовічы былі заснаваныя на зямлах бельскага лясьніцтва на пачатку 16 ст. і заселяныя стральцамі[3], ад якіх пайшла народная назва вёскі — Стральцы (стральцы акрамя аховы княжацкіх лясоў былі абавязаныя да вайсковай паслугі ў час вайны). Паводле дакуманту з 1576 г. вёска абхоплівала 12 валокаў зямлі і была ўпоўнасьці заселяная стральцамі (не было тут мужыкоў). Яшчэ ў 17 ст. давідоўскія стральцы хадзілі на вайну з арбалетамі[4]. У міжваенны пэрыяд Давідовічы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 112 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 21 верасьня 2015 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Davidovci svoja.org Праверана 21 верасьня 2015 г.
- ↑ Adam Kiryluk W Parafii Puchły (пол.). "Przegląd prawosławny" 2007, nr 4 (262). Праверана 21 верасьня 2015 г.
- ↑ Michał Stepaniuk Strzelcy z Czyżów i Dawidowiczów (пол.). "Бельскі гостінэць" 1999, nr 3(7). Праверана 21 верасьня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 21 верасьня 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Irena Matus, Wieś Strzelce-Dawidowicze w tradycji historycznej — Białoruskie Towarzystwo Historyczne: Białystok, 1994
| |||||||||||||
