Росаш (Польшча)
Росаш лац. Rosaš | |
польск. Rossosz | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Люблінскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Росаш |
Насельніцтва: | 1022 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 21-533 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′0.0″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 51.85° пн. ш. 23.133306° у. д.Каардынаты: 51°51′0.0″ пн. ш. 23°7′59.9″ у. д. / 51.85° пн. ш. 23.133306° у. д. |
Росаш | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Росаш (польск. Rossosz) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1022 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Белай, за 110 км ад Любліна, на аўтамабільнай дарозе 812.
Росаш — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Росаш упамінаецца ў XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Падляскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Дубіцкіх. У 1551 годзе Росаш стала мястэчкам.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Росаш перайшла да Каралеўства Польскага. У канцы XVI ст. яна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае ў 1645 годзе. У 1599 годзе тут збудавалі касьцёл. У 1624 годзе Росаш перайшла да Мікалая Фірлея, пазьней знаходзілася ў валоданьні Рысінскіх, Патоцкіх, Асалінскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Росаш апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бельскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 176 будынкаў. У 1888 годзе статус Росашы панізілі да вёскі[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Росаш занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Росаш апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Росаш знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1092 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1022 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Станіслава (1908)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich // Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV–XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 97.
- ^ Chlebowski B. Rossosz // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 776.
|