Зьвяркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зьвяркі
польск. Zwierki
Зьвяркі
Былая назва: Бортнікі
Мясцовая назва: Зьверкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Заблудаў
Насельніцтва: 234 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°03′14″ пн. ш. 23°17′19″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 23.28861° у. д. / 53.05389; 23.28861Каардынаты: 53°03′14″ пн. ш. 23°17′19″ у. д. / 53.05389° пн. ш. 23.28861° у. д. / 53.05389; 23.28861
Зьвяркі на мапе Польшчы
Зьвяркі
Зьвяркі
Зьвяркі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зьвяркі́ (па-польску: Zwierki, на мясцовай беларускай гаворцы: Зьверкі́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.

Празь вёску праходзіць краёвая дарога 19.

Царква сьв. Гаўрыіла Заблудаўскага ў манастыры Нараджэньня Божай Маці (1999 г.).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі каталікі (парафія Апосталаў Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяркі ўпершыню ўзгадваюцца ў 1744 г., але напэўна існавалі ўжо ў 16 ст. як вёска Бортнікі. Тутэйшыя мужыкі прыналежалі да заблудоўскага графства Радзівілаў і працавалі ў маёнтку ў Камёнцы[2]. Большасьць старых хатаў у Зьвярках не захавалася, так як у 1901 г. амаль уся вёска згарэла[4]. У міжваенны пэрыяд Зьвяркі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (99 каталікоў і 105 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Зьвяркі пакінулі 5 сем'яў[2]. З 2008 г. у Зьвярках дзейнічае праваслаўны манастыр Нараджэньня Бохай Маці (паводле традыцыі лічыцца ён пераёмнікам манастыру ў Ружанастоку). Манастыр пачаўся будавацца ў 1996 г. як памятка ўраджэнцу вёскі — Гаўрыілу Беластоцкаму.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаўрыіл Беластоцкі (1684 — 1690) — праваслаўны сьвяты мучанік. Кананізаваны ў 1820 Канстантынопальскім патрыярхатам.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
  2. ^ а б в Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 верасьня 2015 г.
  3. ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów)(пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 15 верасьня 2015 г.
  4. ^ Bożenna Kalinowska Zwierki(пол.). Kajar. Праверана 15 верасьня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18(пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.