Мікалай Стафан Пац
![]() М. С. Пац. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1623 Рэч Паспалітая |
Памёр | 8 траўня 1684 Q9323681?, Беларусь |
Род | Пацы |
Бацькі | Стэфан Пац Ганна з Дусяцкіх |
Жонка | Тэадора з Трызнаў (роспуст) |
Дзейнасьць | ксёндз |
Мікала́й Стафа́н Пац (1623 — 8 траўня 1684, Рудава пад Горадняй) — дзяржаўны й рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1651—1670), кашталян віленскі (1670), біскуп віленскі (з 1671).
Трымаў Крычаўскае, Раканцішкаўскае і Лаварышкаўскае староствы.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Стафана, падканцлера вялікага літоўскага, і Ганны з Дусяцкіх. Меў братоў Станіслава і Крыштапа Жыгімонта.
Разам з братам Крыштапам Жыгімонтам з 1660 належыў да прыдворнае прафранцускае групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасьцяў й захаваньня ранейшага палітычнага ладу хутка адыйшоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраваньні дзяржавай. Але неўзабаве ўзяў роспуст з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасьвячэньні й быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт зь Віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасаваньня ягонай намінацыі. З гэтай прычыны быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681[4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ opac.vatlib.it
- ^ NUKAT — 2002.
- ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 423.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мікалай Стафан Пац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў