Канстантынаў
| Канстантынаў лац. Kanstantynaŭ польск. Konstantynów | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры вёскі | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Люблінскае | ||
| Павет | Бельскі | ||
| Гміна | Канстантынаў | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°12′28″ пн. ш. 23°05′07″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1519 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 21-543 | ||
| Нумарны знак | LBI | ||
| Канстантынаў на мапе Польшчы Канстантынаў | |||
Канстантынаў (польск. Konstantynów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Чыжоўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1519 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Белай, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог 698 і 811.
Канстантынаў — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Сядльніцкіх і былая царква Покрыва Багародзіцы, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Канстантынаў (пад назвай Казярады) датуецца 1452 годам. У XV ст. тут існавала драўляная царква. У розны час вёска знаходзілася ў валоданьні Багавіцінавічаў, Шуйскіх, Сержпутоўскіх.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Казярады перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе вёска стала ўладаньнем Варшыцкіх. У 1729 годзе новы ўладальнік Караль Юзэф Сядльніцкі зьмяніў назву Казярадаў на Канстантынаў (у гонар жонкі Канстанцыі з Браніцкіх) і надаў паселішчу статус мястэчка. На 1775 год тут было 189 будынкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Канстантынаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у месьце было 84 будынкі, на 1860 год — 69. У 1867 годзе ўтварыўся Канстантынаўскі павет Сядлецкай губэрні з цэнтрам у Янаве.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Канстантынаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Канстантынаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Канстантынаўскім павеце Люблінскага ваяводзтва.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Канстантынаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 818 чал.; 1860 год — 830 чал.[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1519 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятой Альжбеты (1907—1909)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Царква Покрыва Багародзіцы (1833)
- Сядзіба Сядльніцкіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Могілкі юдэйскія
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Славутасьці Канстантынава
- Палац
- Былая царква
- Касьцёл Сьвятой Альжбеты
- Старая драўляная забудова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rzążewski A. Konstantynów // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 361.
| ||||||||