Макабоды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Макабоды
польск. Mokobody
Касьцёл Сьвятой Ядзьвігі
Касьцёл Сьвятой Ядзьвігі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Сядлецкі
Гміна: Макабоды
Насельніцтва: 1677 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 08-124
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′45″ пн. ш. 22°43′08″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 22.71889° у. д. / 52.2125; 22.71889Каардынаты: 52°12′45″ пн. ш. 22°43′08″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 22.71889° у. д. / 52.2125; 22.71889
Макабоды на мапе Польшчы
Макабоды
Макабоды
Макабоды
http://www.mokobody.pl/

Макабоды, Мукабоды (польск. Mokobody) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Цэнтар сельскай гміны Сядлецкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1677 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Седльцаў, за 77 км на ўсход ад Варшавы.

Мукабоды — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Ядзьвігі, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Мукабоды ўпамінаюцца ў XV ст., калі імі валодаў Ян Мукабодзкі. У 1487 годзе кароль і вялікі князь Казімер перадаў вёску Івану Храптовічу. У 1496 годзе Мукабоды атрымалі Хэлмінскае права[1]. У гэты час тут існавала царква.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Мукабоды перайшлі да Каралеўства Польскага. У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданьні Астрарогаў, Асалінскіх, Язерскіх, Кучынскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Макабоды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у месьце было 128 будынкаў, на 1861 год — 115, на 1878 год — 118.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Макабоды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Макабоды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Макабоды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сядлецкага ваяводзтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 948 чал.; 1861 год — 1202 чал.; 1878 год — 1365 чал.; 1884 год — 1482 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1677 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятой Ядзьвігі (1792—1818)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich w XVI-XVIII w. // Kwapień M., Maroszek J., Wyrobisz A. Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV-XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 96.
  2. ^ Chlebowski B., Kuczyński K. Mokobody // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 620.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Макабодысховішча мультымэдыйных матэрыялаў