Граева
Выгляд
| Граева польск. Grajewo | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Граеўскі | ||
| Гміна | Граева | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 53°39′ пн. ш. 22°27′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 86 | ||
| Паштовы індэкс | 19-200 | ||
| Нумарны знак | BGR | ||
| Сайт | grajewo.pl (пол.) | ||
| Граева на мапе Польшчы Граева | |||
Гра́ева (па-польску: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — места у Падляскім ваяводзтве Польшчы, на рацэ Лык. З 1 студзеня 1999 цэнтар Граеўскага павету, мае статус гміны. З 1975—1998 места прыналежала да Ломжынскага павету. Займае плошчу 18,93 км². Насельніцтва 22 309 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- 23 лістапада 1472 — першая згадка пра мястэчка Грайва, маёмасьць Яна з Белавежы.
- 1483 — уладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык.
- 8 лютага 1478 — заснаваны Касьцёл Сьвятой Тройцы.
- 1483 — Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам места быў таксама Ян Граеўскі які меў тры сына: Станіслава, Гераніма і Бартламея.
- 1540 — дзякуючы намаганьням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбурскае права.
- 1692 — места перайшло ў валоданьне Вільчэўскіх.
- 1794 — у ваколіцах места адбыліся бітвы падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.
- 1863 — падчас паўстаньня Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся вайсковыя дзеяньні.
- 1864 — места перайшло ў валоданьне Вайчэўскіх.
- 12 сакавіка 1864 — бітва пад Граевам супраць расейскай акупацыі.
- 1869 — у выніку рэпрэсій з боку царскай Расеі, з-за паўстаньня Кастуся Каліноўскага Граева страціла права места і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы.
- 1873 — пабудавана чыгунка Берасьце-Каралявец.
- 1939 — Граева налічвала 9500 жыхароў.
- 1940—1941 — цэнтар раёну Беластоцкай вобласьці БССР.
- 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй.
- 1944—1945 — цэнтар Граеўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР.
- 16 жніўня 1945 — улады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Празь места праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:
Таксама празь места праходзіць чыгунка Лык (Элк) — Граева — Беласток
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]


- Старыя каталіцкія могілкі
- Цэнтр Граева
- Прыдарожная капліца
- Капліца Вільчэўскіх
- Цэнтральны парк места
- Парк
- Касьцёл знутры
- Каплічка
- Помнік салідарнасьці пры касьцёле
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||||||||