Морды
| Морды лац. Mordy | |||
| Населены пункт | |||
Рынак | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Мазавецкае | ||
| Павет | Седлецкі | ||
| Гміна | Морды | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°12′40″ пн. ш. 22°30′55″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1791 чал. (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +48 25 | ||
| Паштовы індэкс | 08-140 | ||
| Нумарны знак | WSI | ||
| Сайт | mordy.pl | ||
| Морды на мапе Польшчы Морды | |||
Морды (польск. Mordy) — места ў Польшчы, каля вытокаў ракі Ліўцу. Цэнтар меска-сельскай гміны Седлецкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 1791 чалавек. Знаходзяцца за 19 км на паўночны ўсход ад Седльцаў; чыгуначная станцыя на лініі Седльцы — Цісоўка, на аўтамабільнай дарозе Седльцы — Тэрэспаль.
Морды — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і палацава-паркавы комплекс Цяцерскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Морды датуецца 1408 годам, калі тут дзеяў касьцёл. У розны час яны знаходзіліся ў валоданьні Карчэўскіх, Глябовічаў, Радзівілаў. У 1486 годзе мястэчка атрымала Хэлмінскае права. У 1563 годзе тут адбыўся сынод арыянаў.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Морды перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе мястэчка стала ўладаньнем Цяцерскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Морды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у мястэчку было 166 будынкаў, на 1862 год — 172.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Морды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Морды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Морды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1145 чал.; 1862 год — 2000 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 3982 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 1791 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1738)
- Могілкі: каталіцкія, капліца Сьвятога Роха (1860); юдэйскія
- Сядзіба Цяцерскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Славутасьці Мордаў
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
- Палац Цяцерскіх
- Брама сядзібы Цяцерскіх
- Капліца Сьвятога Роха
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chlebowski B. Mordy // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 675.
| ||||||||