Нараў (Падляскае ваяводзтва)
Нараў лац. Naraŭ | |||||
польск. Narew | |||||
Вуліца Адама Міцкевіча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1421 | ||||
Мястэчка з: | 1514 | ||||
Магдэбурскае права: | 1529 | ||||
Мясцовая назва: | Nárva | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Гайнаўскі | ||||
Гміна: | Нараў | ||||
Насельніцтва: | 1436 чал. (2013)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-210 | ||||
Нумарны знак: | BHA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′46″ пн. ш. 23°31′15″ у. д. / 52.91278° пн. ш. 23.52083° у. д.Каардынаты: 52°54′46″ пн. ш. 23°31′15″ у. д. / 52.91278° пн. ш. 23.52083° у. д. | ||||
Нараў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нараў, або Нарва (польск. Narew, падляск.: Nárva[2]) — вёска ў Польшчы, на рацэ Нарве. Цэнтар сельскай гміны Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 1436 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Гайнаўкі, за 35 км на поўдзень ад Беластоку, на аўтамабільнай дарозе 685.
Нарва — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Станіслава і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца Сьвятога Вінцэнта, помнікі XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася капліца Маці Божай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 1421 году бельскія мяшчане заснавалі на ракой Нарвай паселішча пры Кракаўска-Віленскім гасьцінцы. 27 чэрвеня 1514 годзе Нарва на хадайніцтва Альбэрта Гаштольда, старосты бельскага, атрымала Хэлмінскае права. У 1529 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў месту Магдэбурскае права, пацьверджанае 28 сакавіка 1535 году. Неўзабаве тут збудавалі каралеўскі двор (на дарозе зь Вільні ў Варшаву). У 1545 годзе Нарва атрымала герб: «у чырвоным полі срэбная серна з залатымі рагамі і капытамі»[3]. У XVI ст. у месьце дзеялі царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, мяшчане займаліся галоўным чынам рамёствам і сельскай гаспадаркай, а таксама лоўляй рыбы.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нарва перайшла да Каралеўства Польскага. Паводле люстрацыі 1576 году, тут было 236 будынкаў, сярод якіх 178 зь зямельнымі надзеламі, працавалі 2 млыны і 14 корчмаў (12 піўных і дзьве мядовыя); сярод рамесьнікаў 12 калёсьнікаў, 2 кавалі, бондар, 7 рыбакоў, 2 шаўца і 2 рэзьнікі. На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў утварылася Нараўскае стараства. Разьвіцьцё места спынілася зь зьнішчэньнямі ў час Паўночнай вайны, у выніку якой з ранейшых 300 пляцаў у Нарве засталося толькі 24.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нарва апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 году — паводле Тыльзыцкага міру, у складзе Расейскае імпэрыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці. На 1845 год у мястэчку было 108 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нарву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нарва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Нарву акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Нарва ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Нарву Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1845 год — 725 чал.[4]; 1857 год — 994 чал., зь іх 533 праваслаўныя, 309 каталікоў і 152 юдэі[5]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 963 чал., зь іх паводле веры 307 каталікоў, 237 праваслаўных і 419 юдэяў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 568 палякаў, 51 беларус і 344 жыды[6]
- XXI стагодзьдзе: 2013 год — 1436 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца Сьвятога Вінцэнта (1840—1848)
- Касьцёл Сьвятога Станіслава і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[7] (1775, перабудова фасаду ў 1852—1882), званіца (1772)
- Кіркут (XIX—XX стагодзьдзі; руіны)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Парафіяльны дом (XIX ст.)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа[8] (1882; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Маці Божай (каля 1726, згарэла ў 2000)
- Сынагога Новая (каля 1915, згарэла ў 1973)[9]
- Сынагога Старая (пачатак XIX ст., згарэла ў пачатку XX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Сьвятога Станіслава і Ўнебаўзяцьця
-
Капліца Сьвятога Вінцэнта
-
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
-
Праваслаўныя могілкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Narva svoja.org Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 204.
- ^ Krzywicki J. Narew // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 910.
- ^ Бобровский П.О. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния. Часть 1. Приложения, Санкт-Петербург: Тип. департамента генерального штаба, 1863, Приложение Н 60 (рас.) Электронная энциклопедия и библиотека Руниверс Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 19.
- ^ NAREW – Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna w Narwi (пол.) Gmina Narew. Oficjalna strona internetowa Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
- ^ Synagoga (Narew) (пол.) Wirtualny sztetl Праверана 15 кастрычніка 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Michaluk D. Z dziejów Narwi i okolic. W 480 rocznicę nadania prawa chełmińskiego 1514—1994. — Białystok — Narew, 1996.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
|