Ян Клемэнс Браніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Клемэнс Браніцкі
Якуб Генрык Флемінг. Люі дэ Сыльвэстэр, 1735
Якуб Генрык Флемінг. Люі дэ Сыльвэстэр, 1735
POL COA Gryf.svg
Герб «Грыф»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 верасьня 1689
Тыкоцін або Беласток 
Памёр 9 кастрычніка 1771
Беласток 
Род Браніцкія
Бацькі Стэфан Мікалай Браніцкі
Кацярына Схалястыка з Сапегаў
Жонка Кацярына Барбара з Радзівілаў
Барбара з Шэмбэкаў
Ізабэла з Панятоўскіх
Дзейнасьць дыплямат, вайсковец і палітык

Ян Клемэнс Браніцкі (21 верасьня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (1724—1728), генэрал артылерыі кароннай (1728—1735), гетман польны (1735—1752) і вялікі каронны (з 1752), адначасна кракаўскі ваявода (1746—1762) і кашталян (з 1762).

Ян Клемэнс Браніцкі — адзін з набольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае (з 1719), Кросьненскае (з 1720), Масьціцкае (з 1744) і Златарыйскае (з 1750) староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх гербу «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляскага, і Кацярыны Схалястыкі з Сапегаў. Другое імя Клемэнс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімер.

Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосьці служыў у францускім войску. Па вяртаньні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла і ажаніўся зь ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абраньне на сталец Аўгуста Саса.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала плян дзяржаўных рэформаў, імкнулася перацягнуць Я. К. Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 яна зладзіла шлюб Я. К. Браніцкага з Ізабэлай Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганьні «Фаміліі» ня далі плёну.

Быў платным агентам францускага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (1756—1763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па сьмерці Аўгуста Саса ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Вугоршчыну, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўленьня ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфэдэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляскі Вэрсаль»). У 1745 заснаваў у месьце Вайсковую школу будаўніцтва і інжынэрыі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  2. ^ Браніцкі Ян Клеменс // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 82.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ян Клемэнс Браніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў