Гайнаўскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гайнаўскі павет
Powiat hajnowski
POL powiat hajnowski COA.svg
POL powiat hajnowski flag.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Статус павет
Уваходзіць у Падляскае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Гайнаўка
Дата ўтварэньня 22 жніўня 1953 (1 студзеня 1999)
Стараста Міраслаў Раманюк
Насельніцтва (2014) Red Arrow Down.svg45 168[1]
Шчыльнасьць 27,81 чал./км²
Плошча 1623,65 км²
Месцазнаходжаньне Гайнаўскага павету
Гайнаўскі павет на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Летні час UTC+2
Скарачэньне CET
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовыя індэксы 17-200
Код аўтам. нумароў BHA
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Га́йнаўскі паве́т (па-польску: Powiat hajnowski) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Створаны ў 1998 року ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гайнаўка. Акрамя яе, у складзе павету знаходзіцца яшчэ адно места — Кляшчэлі.

На паўднёвым захадзе Гайнаўскі павет мяжуе зь Сямяціцкім, на захадзе — зь Бельскім, на поўначы — зь Беластоцкім паветам, а на ўсходзе — з Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці ды Сьвіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спальскі зубр у Зьвярынцы

Тэрыторыя сёньняшняга Гайнаўскага павету зьяўляецца комплексам земляў, якія прыналежалі да Падляскага ды Берасьцейскага ваяводзтваў ВКЛ. Тэрыторыя была вельмі слаба заселяная да 16 ст., калі пачаўся працэс валочнае памеры і высечваньне Бельскай ды Белавескай пушчаў. Раней на абшары сёньняшняга Гайнаўскага павету існавала толькі места Нараў і некаторыя вёскі. Працэс засяленьня пачаўся галоўным чынам з заходняга і паўднёвага кірункаў ад Бельску і новастворанага гораду Кляшчэлі і закончыўся на сёньняшняй заходняй і паўднёвай мяжах Белавескай пушчы. На поўнач ад Белавескай пушчы з канца 16 і на пачатку 17 стагодзьдзяў былі заснаваныя вёскі навокал новастворанага мястэчка Нараўка, з 17 ст. вядома таксама пра існаваньне Белавежы як цэнтру адмінстраваньня Белавескай пушчы.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняй заходняй часткі павету апынулася пад уладаньнем Каралеўства Прусіі, а ўсходняя да Слонімскай губэрні Расейскай імпэрыі, пры чым мяжа паміж імі праходзіла амаль дакладна як мяжа паміж Падляскім і Берасьцейскім ваяводзтвамі Рэчы Пасцпалітай. Пасьля Тыльзіцкага пагадненьня заходняя частка 1807 г. адыйшла у склад Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. З 1842 г. у складзе Пружанскага, Берасьцэйскага ды Бельскага паветаў Гарадзенскай губэрні.

Пасьля Першай сусьветнай вайны абшар сёньняшнага павету пачаткова знайшоўся ў складзе Бельскага (заходняя частка) ды Белавескага паветаў Беластоцкага ваяводзтва. Пасьля скасаваньня Белавескага павету ў 1922 г. амаль уся тэрыторыя прыналежала да ўзгаданага Бельскага павету (толькі некалькі вёскаў сёньняшняга Гайнаўскага павету прыналежала да Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Толькі ў міжваенным пэрыядзе Гайнаўка стала разьвівацца як лякальны гандлёвы цэнтар, але толькі ў ліпені 1934 г. стала цэнтрам самастойнай гміны. Пасьля 1939 г. большасьць тэрыторыі была ўключаная ў склад Берасьцейскай вобласьці, некаторыя толькі часткі былі далучаныя да Беластоцкай вобласьці.

Пасьля Другой сусьветнай вайны тэрыторыя прыналежала да Бельскага павету, але ў 1953 г. быў упершыню створаны Гайнаўскі павет. Праіснаваў да 1975 г., калі адміністрацыйная рэформа ліквідавала паветы ў Польшчы. Сёньняшні Гайнаўскі павет існуе безспынна ад 1 студзеня 1999 г.[2].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ludność. Stan i struktura ludności oraz ruch naturalny w przekroju terytorialnym w 2014 r. Stanu w dniu 30 VI 2014(пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 19 траўня 2015 г.
  2. ^ Historia powiatu hajnowskiego(пол.) Hajnówka - "Brama do puszczy" Праверана 22 студзеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гайнаўскі паветсховішча мультымэдыйных матэрыялаў