Целушкі
| Целушкі польск. Ciełuszki | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Заблудаў |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°54′12″ пн. ш. 23°21′43″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 89 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-060 |
| Нумарны знак | BIA |
| Целушкі на мапе Польшчы Целушкі | |
Целушкі́ (па-польску: Ciełuszki, па-падляску: Tełuškí[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Пакровы Божай Маці ў Пухлах).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Целушкі існавалі ўжо ў 16 ст., стаяла тут нават царква, а вёска называлася тады Сьвяціцелі. Паводле Рыгора Сасны назва Целушкі пайшла ад язычніцкага капішча, якое разьмяшалася недзе побач зь вёскай[3]. У міжваенны пэрыяд Целушкі прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 188 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. У міжваенным пэрыядзе, калі польскія ўлады ліквідавалі праваслаўны прыход у Пухлах, Целушкі прыналежалі да прыходу ў Рыбалах, а з 1928 г. да філіі гэтага прыходу ў Трасьцянцы. Адначасова Целушкі сталі мясцовым цэнтрам культу сэкты Ільі Клімовіча з Грыбоўшчыны пад Крынкамі[5]. Пры адступленьні ў 1944 г. немцы спалілі ў гумне побач зьвёскай некалькох жыхароў Целушкоў, Канюкаў, Рыбалаў і Паўлаў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ↑ Pudlaśki nazvy. Tełuški svoja.org Праверана 15 студзеня 2016 г.
- 1 2 Grzegorz Sosna (2001) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie (пол.). Wydawnictwo Orthdruk: Białystok. Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ↑ Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik (1999) Parafia Ryboły. (пол.). Białoruskie Towarzystwo Historyczne: Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok. Праверана 15 студзеня 2016 г.
| |||||||||||||
