Пацы
Пацы лац. Pacy | |
Герб Газдава | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Пацы (у XV—XVI стагодзьдзях Пацавічы) — шляхецкі род гербу Газдава, які ў XVII—XVIII стагодзьдзях увайшоў у лік найбольш уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага (у 1660-х — сярэдзіне 1680-х гадоў фактычна кіравалі дзяржавай).
Валодалі маёнткамі ў Лідзкім (XV ст.), Берасьцейскім і Гарадзенскім паветах (XVI ст.), мястэчкамі Магільна, Астравец (XVI ст.), Чартарыйск, Відзы, Галоўчын, Княжыцы (XVII ст.) ды іншымі.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паца (Patza[1], Pazzo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова пац- (бац-, пэц-) (імя ліцьвінаў Пацолт, германскае імя Pazolt) паходзіць ад стараверхненямецкага baz 'лепшы'[3] або ад хрысьціянскага імя Petrus[4].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзілі ад Паца Даўкшавіча (упамінаецца пад 1450 годам), ад імя якога ўтварылся прозьвішча роду. Існавала некалькі галінаў Пацаў, апошні з роду — Людвік Міхал Пац — памёр у 1835 годзе[5].
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стэфан Пац (1587—1640) — падканцлер вялікі літоўскі
- Міхал Казімер Пац (каля 1624—1682) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Крыштап Жыгімонт Пац (1621—1684) — канцлер вялікі літоўскі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Клара Ізабэла Пац (дэ Майлі)
-
Эўфрасіньня Пац (з Агінскіх)
-
Тэрэза Барбара Пац (з Радзівілаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. S. 56.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 253.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 251.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 278.
- ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0