Перайсьці да зьместу

Міхалова (гміна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гміна Міхалова
Gmina Michałowo
Агульныя зьвесткі
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Беластоцкі
Статус вяскова-гарадзкая гміна
Сядзіба Міхалова
Дата ўтварэньня 1868 (Міхалоўская воласьць), 1918 (гміна Міхалова)
Бурмістар Міхалова Уладзімер Кананчук
Афіцыйныя мовы польская
Мовы ва ўжытку польская, беларуская
Насельніцтва (2013) 6058[1]
Шчыльнасьць 14,80 чал./км²
Нацыянальны склад палякі (к. 85%), беларусы (14,11%)[2]
Плошча 409,19 км²
TERYT 2002073
Месцазнаходжаньне Гміны Міхалова
Мапа Гміны Міхалова
Гміна Міхалова, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Тэлефонны код 85
Паштовыя індэксы 16-050
Код аўтам. нумароў BIA
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гміна Міхалова (па-польску: Gmina Michałowo) — сельска-гарадзкая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Міхалова.

З поўначы гміна Міхалова мяжуе з гмінай Гарадок, з захаду з гмінай Заблудаў Беластоцкага павету, на поўдні з гмінамі Нараўка і Нараў Гайнаўскага павету, а на ўсходзе — зь Сьвіслацкім і Бераставіцкіім раёнамі Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).

Міхалоўская воласьць была створаная ў мяжах Беластоцкага павету ў 1868 г. для адной мясцовасьці Міхалова, калі тут пачалі сяліцца нямецкія асаднікі. Праз 50 гадоў да канца Першай сусьветнай вайны войтамі ў Міхалове былі выключна немцы. Вялікая гміна Міхалова была створаная ў 1918 годзе польскімі ўладамі ў рамках Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Даваенная гміна Міхалова ўключала вёскі: Баршчэва, Глыбокі Кут, Геранімова, Юльянка, Каменны Брод, Казімерова, Кабылянка, Какатова, Крыніца, Курылы, Ляўшы, Майдан, Міхалова, Міхалова-Нязбудка, Масьціскі, Новая Воля, Азяблы, Пенькі, Рахэнталь, Саколя і Верх-Тапаляны. Мясцовасьці з навакольля Ялоўкі прыналежалі ў даваенны час да гміны Ялоўка, а вёскі з паўднёва-заходняй часткі сёньняшняй гміны да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету. Вёскі з паўночна-ўсходняй часткі сёньняшняй гміны прыналежалі да гміны Галынка Гарадзенскага павету. З 1939 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, з 1944 г. па 1954 г. і паноўна з 1973 г. існуе як гміна Міхалова. У 1976 годзе ў склад гміны Міхалова была ўключаная гміна Шымкі (існавала ў кароткі пэрыяд 1973—1976 гг.)[3]. З 2009 году, пасьля атрыманьня Міхаловам гарадзкіх праваў, гміна атрымала статус вяскова-гарадзкой.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 чэрвеня 2015 г.
  2. Mniejszości według województw, powiatów i gmin w 2002 roku. (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 14 чэрвеня 2015 г.
  3. Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Міхалова (гміна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў