Ясянёўка
| Ясянёўка лац. Jasianioŭka | |||
| Населены пункт | |||
Агульны выгляд | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Монькаўскі | ||
| Гміна | Ясянёўка | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 53°23′42″ пн. ш. 23°02′16″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 764 чал. (2015) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 19-122 | ||
| Нумарны знак | BMN | ||
| Сайт | jasionowka.pl | ||
| Ясянёўка на мапе Польшчы Ясянёўка | |||
Ясянёўка (польск. Jasionówka) — вёска у Польшчы, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельскай гміны Монькаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2015 год — 764 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Монькаў, за 33 км ад Беластоку.
Ясянёўка — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Ясянёўка ўпамінаецца ў XVI ст. Неўзабае яна атрымала статус мястэчка. У 1553 годзе тут збудавалі першы касьцёл.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Ясянёўка перайшла да Каралеўства Польскага.
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ясянёўка апынулася ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці (з 1842 году ў Гарадзенскай губэрні). У 1897 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ясянёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ясянёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут было 29 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Ясянёўку акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ясянёўка ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ясянёўку Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1878 год — 1452 чал.[2]; 1897 год — 1565 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1759 чал., зь іх паводле веры 436 каталікоў, 7 праваслаўных, 1 эвангеліст, 1306 юдэяў і 9 татараў; паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 480 палякаў, 1 беларус і 1278 жыдоў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 764 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVII ст.)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; юдэйскія
- Сядзіба Валовічаў
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Славутасьці Ясянёўкі
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Капліца на каталіцкіх могілках
- Сядзіба Валовічаў
- Юдэйскія могілкі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У Ясянёўцы спачыў Міхал Валовіч, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ↑ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 483.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 14.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||